Шчаслівыя імгненні дзяцінства
Дзе, як не ў школе, яны больш яскравыя і запамінальныя. Цёплымі вечарамі можна ўзнавіць навыкі гульні ў валейбол, футбол, пабудаваць «замкі» з пяску. Для гэтага ёсць усе ўмовы на спартыўнай пляцоўцы.
Дзе, як не ў школе, яны больш яскравыя і запамінальныя. Цёплымі вечарамі можна ўзнавіць навыкі гульні ў валейбол, футбол, пабудаваць «замкі» з пяску. Для гэтага ёсць усе ўмовы на спартыўнай пляцоўцы.
Вучні 4 класа разам са сваім класным кіраўніком наведалі падчас паходу храм Пакрова Прасвятой Багародзіцы ў вёсцы Гарадзечна. Цікавыя звесткі з гісторыі ўзнікнення храма, яго дзейнасці ў розныя перыяды далі магчымасць школьнікам зазірнуць у глыбіню мінулых стагоддзяў. У дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа дзеці ўзгадалі прозвішчы тых салдат, якія назаўсёды засталіся ў Брацкай магіле, што знаходзіцца ў цэнтры вёскі. Хвілінай маўчання дзеці ўшанавалі памяць аб іх.
Стары «дуб Боны», які шмат чаго бачыў за свае тры стагоддзі, пад якім, па размовах жыхароў, снедаў сам Напалеон, нагадаў дзецям аб падзеях вайны 1812 года.
Вось і прыйшоў час развітацца. За час наведвання аздараўленчага летніка дзеці паказалі свае ўменні і таленты. Яны спявалі, танцавалі, разыгрвалі сцэнкі. Пасля адбылося закрыццё змены. Кіраўніком аздараўленчага лагера Граб В.М. адзначаны найбольш актыўныя ўдзельнікі мерапрыемстваў лагера.
22 чэрвеня каля помніка ахвярам фашызму ў аг. Шані адбыўся ўрачысты мітынг, прысвечаны Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа.
Ключавым момантам памятнага мітынгу стала ўсебеларуская хвіліна маўчання, якой прысутныя ўшанавалі памяць аб загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны. Жалобнае мерапрыемства наведалі ўдзельнікі раённага семінара па жывёлагадоўлі.
Цікавыя гульні, цудоўны адпачынак, добрая пара. Выхаванцы аздараўленчага летніка з задавальненнем удзельнічаюць у спартыўных мерапрыемствах, флешмобах, ходзяць у паходы, спяваюць песні.
21 чэрвеня вучні 5 — 6 класаў адправіліся за новымі і яскравымі ўражаннямі ў паход па маршруце аг. Шані — в. Каштанаўка — аг. Шані. Дружнай кампаніяй дзеці прайшлі па маршруце, пагулялі ў розныя гульні, наведалі сядзібу Дзяконскіх, паўразбураныя збудаванні якой датуюцца XIX стагоддзем. Прыгатаваць нешта смачнае на адкрытым вогнішчы — асобны від задавальнення для летняга адпачынку. Уражанні, атрыманыя дзецьмі падчас паходу, яшчэ раз падкрэсліваюць тое, што самае прыгожае, цікавае, дзіўнае — побач з намі.
У рамках тыдня моладзі і студэнцтва вучні школы прынялі ўдзел у рэспубліканскай маладзёжнай акцыі «#Задело!»