Лета на карысць

З 19 чэрвеня на малочна-таварным комплексе «Шані» ААТ «Шані-аграпрадукт» працуе студэнцкі атрад. 11 дружных школьнікаў дапамагаюць ва ўборцы і навядзенні парадку на тэрыторыі. Юныя работнікі ўсе заданні выконваюць хутка і якасна. Дзеці працуюць з ахвотай, дапамагаюць адзін аднаму.

Продолжить чтениеЛета на карысць

Канікулы ў лагеры. Дзень шаснаццаты

Атрад «Гномікі» пад кіраўніцтвам кіраўніка па ваенна-патрыятычным выхаванні Пекун Н. В. і педагога-арганізатара Каляды А. Г. прыняў удзел у раеннай інклюзіўнай спартыўнай акцыі «Інклюзіўны пікнік».

 

Продолжить чтениеКанікулы ў лагеры. Дзень шаснаццаты

Канікулы ў лагеры. Дзень шаснаццаты

Заняткі для атрада «Непаседы» праводзяць інструктар па фізкультурна-аздараўленчай рабоце Сахарэвіч Мікалай Мікалаевіч і член валанцёрскага атрада «ДОМ» Рамановіч Анастасія.

Продолжить чтениеКанікулы ў лагеры. Дзень шаснаццаты

Канікулы ў лагеры. Дзень пятнаццаты

Мерапрыемствы спартыўнай  і інтэлектуальнай накіраванасці «Музычная карусель», «Займальная бочачка», «Спартыўная салянка», «На вяршыні Алімпу», «Лета – пара спартыўная!», «Летняе сонца на кожнай старонцы», «Я за здаровы лад жыцця!» зарадзілі выхаванцаў аздараўленчага лагера «Дружба» бадзёрым настроем і масай пазітыўных эмоцый.

Продолжить чтениеКанікулы ў лагеры. Дзень пятнаццаты

Канікулы ў лагеры. Дзень чатырнаццаты

Гадзіна ціхага чытання любімых кніг аб’яднала выхаванцаў аздараўленчага лагера ў суботні дзень. Дванаццаць подзвігаў Геракла і прыгоды Машы і Мядзведзя, падарожжы Гулівера і дапамога Цімура і яго каманды заахвоцілі маленькіх чытачоў. А конкурсы малюнкаў, якія праводзяцца ў летніку, дапамагаюць развіваць фантазію і творчыя здольнасці дзяцей.

Продолжить чтениеКанікулы ў лагеры. Дзень чатырнаццаты

Канікулы — лепшы час для адпачынку

Падчас паходу вучні 10 класа наведалі Брацкую магілу ў аграгарадку Стараволя і мемарыяльны сквер у вёсцы Зарэчча, створаны ў памяць аб загінулых жыхарах, удзельніках Вялікай Айчыннай вайны, і ў гонар усіх жыхароў вёскі, прайшлі па Алеі памяці, пазнаёміліся з партрэтамі жыхароў вёскі, што загінулі падчас вайны на тэрыторыі Беларусі, Украіны, Расіі, Прусіі, Венгрыі, Чэхаславакіі і Германіі, ушанавалі памяць герояў хвілінай маўчання, да абеліска ўсклалі кветкі.

Потым іх чакаў цудоўны адпачынак на свежым паветры, песні і гульні, цікавыя гісторыі ля кастра.

 

Продолжить чтениеКанікулы — лепшы час для адпачынку

Канікулы ў лагеры. Дзень трынаццаты

Летнія канікулы праходзяць весела і насычана. Выхаванцы лагера прынялі ўдзел у спартыўнай шкатулцы «Я здаровым быць хачу» , аформілі калаж «Упрыгожым наш лагер кветкамі», пагулялі ў гульні «Спартыўны вагончык маіх сяброў» і «Выберы мяне», патанцавалі на дыскатэцы «Танцавальны БУМ».

Продолжить чтениеКанікулы ў лагеры. Дзень трынаццаты

Канікулы ў лагеры. Дзень дванаццаты

Выхаванцы прышкольнага лагера наведалі Палацавы комплекс у Ружанах, які з’яўляецца адным з унікальных куткоў Беларусі. На працягу стагоддзяў найпрыгажэйшы архітэктурны ансамбль, які называюць беларускім Версалем, належаў магутнай дынастыі Сапегаў. Падчас экскурсіі пачаткоўцы пазнаёміліся з мінулым рэзідэнцыі, экспазіцыяй фрагментаў інтэр’ераў Палаца Сапегаў тых часоў і аўтэнтычнымі прадметамі. Таксама вучні пабывалі ў адной з залаў дынастыі Сапегаў, дзе праходзяць выставы беларускіх мастакоў.

Продолжить чтениеКанікулы ў лагеры. Дзень дванаццаты