Гуляем з задавальненнем

Добрай традыцыяй у Шаняўской СШ імя Міколы Засіма стала правядзенне ў апошні дзень навучальнага года масавых спартыўна-пазнавальных гульняў. У гэтым годзе ўсе навучэнцы школы змаглі паўдзельнічаць у квэст-гульні «Я спазнаю свет». Кожная рознаўзроставая каманда здзейсніла займальнае падарожжа па станцыях «Казачная», «Медыцынская», «Спартыўная», «Дзяржаўная», «Турыстычная», «Музычная», «Тэатральная», «Астравок бяспекі», дзе іх чакалі казачныя і мультыплікацыйныя героі.

Продолжить чтениеГуляем з задавальненнем

Квэст-гульня «Я пазнаю свет» у рамках тыдня турызму і краязнаўства, прысвечанай Году міру і стварэння

Некалькі кіламетраў шляху па розных станцыях у ваколіцы аг. Шані далі магчымасць дзецям праявіць сваю кемлівасць і назіральнасць, фізічныя і валявыя якасці. А галоўнае, атрымаць задавальненне ад зносін з сябрамі і пазітыўны настрой на ўвесь дзень. Гульня стала добрым пачаткам летніх канікул. Жадаем усім добрага адпачынку!

Продолжить чтениеКвэст-гульня «Я пазнаю свет» у рамках тыдня турызму і краязнаўства, прысвечанай Году міру і стварэння

Барацьба за алімпійскія ўзнагароды была самая сапраўдная!

Каманды спаборнічалі ў розных гульнявых відах спорту. Юныя спартсмены пераадольвалі эстафеты, змагаліся ў бегу, скачках з месца, кіданні мяча, падыманні тулава і падцягванні. Малыя алімпійскія гульні прайшлі вельмі цікава, весела і надоўга застануцца ў памяці дзяцей. Навучэнцы змаглі паказаць спрыт, кемлівасць, фізічную падрыхтоўку.

Гэта мерапрыемства выклікала буру станоўчых эмоцый у арганізатараў і ўдзельнікаў спаборніцтваў. Спадзяемся, што для многіх з удзельнікаў гэтыя старты стануць сцяжынкай у вялікі спорт.

Продолжить чтениеБарацьба за алімпійскія ўзнагароды была самая сапраўдная!

Адпачынак на здароўе

Валанцёры атрада «ДОМ» кожны раз збіраюць усё большую колькасць юных аматараў актыўнага адпачынку і здаровага ладу жыцця. Камандам былі прапанаваны займальныя конкурсы з бегам, скачкамі, эстафеты з мячамі, абручамі, дзе яны змаглі праявіць свае спартыўныя здольнасці і навыкі. Валанцёры далі магчымасць дзецям праявіць актыўнасць на свежым паветры, пагутарыць з сябрамі, адчуць радасць руху, дух суперніцтва і ўзаемадапамогі

Продолжить чтениеАдпачынак на здароўе

Кожную суботу разам

У шосты школьны дзень школа пераўтварылася ў сапраўдны алімпійскі гарадок. На агульнашкольнай лінейцы былі вынесены Алімпійскі агонь і сцяг. Пасля лінейкі ўсе рушылі на стадыён. Там іх чакалі інструктары з ліку настаўнікаў і старэйшых вучняў. Пераможцаў у разнастайных спаборніцтвах было шмат, і ўсе яны былі адзначаны граматамі на выніковай лінейцы.

Продолжить чтениеКожную суботу разам

Моладзь за ЗЛЖ

На сённяшні дзень курэнне і ўжыванне алкаголю з’яўляюцца аднымі з самых распаўсюджаных шкодных звычак, згубна ўздзейнічаюць на падрастаючае пакаленне. З мэтай інфармавання жыхароў аграгарадка аб згубным уздзеянні тытуню і алкаголю на здароўе, члены валанцёрскага атрада «ДОМ» правялі прафілактычную акцыю. Галоўная мэта-аб’яднаць аднавяскоўцаў у барацьбе супраць нікацінавай і алкагольнай залежнасці, прапагандаваць здаровы лад жыцця.

Продолжить чтениеМоладзь за ЗЛЖ

Весела праводзяць дынамічныя перапынкі навучэнцы школы. Цікавыя гульні і танцы захапляюць дзяцей, ствараюць атмасферу цяпла і дабрыні. А ў гэтым ім дапамагаюць дзеці валанцёрскага атрада «ДОМ»

Продолжить чтениеВесела праводзяць дынамічныя перапынкі навучэнцы школы. Цікавыя гульні і танцы захапляюць дзяцей, ствараюць атмасферу цяпла і дабрыні. А ў гэтым ім дапамагаюць дзеці валанцёрскага атрада «ДОМ»

Члены валанцёрскага атрада «ДОМ» правялі інтэрактыўную гульню «Спартыўны мікс» з дапамогай лепбука, які падрыхтавалі на адным з пасяджэнняў атрада. Пяцікласнікі з задавальненнем выконвалі прапанаваныя заданні і паказалі выдатны вынік. Усе ўдзельнікі гульні атрымалі мора станоўчых эмоцый ад зносін.

 

Продолжить чтениеЧлены валанцёрскага атрада «ДОМ» правялі інтэрактыўную гульню «Спартыўны мікс» з дапамогай лепбука, які падрыхтавалі на адным з пасяджэнняў атрада. Пяцікласнікі з задавальненнем выконвалі прапанаваныя заданні і паказалі выдатны вынік. Усе ўдзельнікі гульні атрымалі мора станоўчых эмоцый ад зносін.

Празвінеў апошні званок для вучняў 9 класа

Радасць, шчасце, нецярплівае чаканне новых перамен і адначасова – сум, слёзы светлага смутку, прадчуванне растання – такое яно, свята апошняга званка. 25 мая ён празвінеў для дзевяцікласнікаў нашай школы. Для некаторых з іх засталося ззаду школьнае жыццё, напоўненае важнымі падзеямі, каштоўнымі адкрыццямі і вясёлымі момантамі.

Падзялілі святочны момант з рабятамі ганаровыя госці: загадчык вучэбна-метадычнага кабінета аддзела па адукацыі Пружанскага райвыканкама Дулько В. Л. і старшыня Шаняўскога сельвыканкама Лапука С. І.

З прывітальным словам і найлепшымі пажаданнямі да выпускнікоў, настаўнікаў, бацькоў і гасцей свята звярнулася дырэктар школы Ярмашэвіч Алена Мікалаеўна. Мы жадаем вам, выпускнікі, каб той багаж ведаў, які вы атрымалі ў сценах школы, паспяхова выкарыстоўвалі ў выбары сваёй будучай прафесіі, на сваім жыццёвым шляху. Наперадзе вас чакае мноства пачынанняў і адкрыццяў.

Продолжить чтениеПразвінеў апошні званок для вучняў 9 класа

У ПРУЖАНСКІМ РАЁНЕ СТАРТАВАЎ СПЕЦЫЯЛЬНЫ КОМПЛЕКС МЕРАПРЫЕМСТВАЎ «УВАГА – ДЗЕЦІ!»

Напярэдадні заканчэння навучальнага года і з мэтай прафілактыкі дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму з 25 мая па 5 чэрвеня ў Пружанскім раёне, як і па ўсёй краіне, пройдзе спецыяльнае комплекснае мерапрыемства МУС «Увага – дзеці!».

Продолжить чтениеУ ПРУЖАНСКІМ РАЁНЕ СТАРТАВАЎ СПЕЦЫЯЛЬНЫ КОМПЛЕКС МЕРАПРЫЕМСТВАЎ «УВАГА – ДЗЕЦІ!»