У аўторак ва ўсіх класах установы прайшлі адзіныя ўрокі, прысвечаныя Дню яднання народаў Беларусі і Расіі. Падчас правядзення мерапрыемстваў школьнікі даведаліся аб гісторыі ўзнікнення і традыцыях абедзвюх дзяржаў.

 

Продолжить чтение

Індывідуальная занятасць навучэнцаў

Ва ўстанове адукацыі падчас вясенніх канікул была арганізавана часовая працоўная занятасць старшакласнікаў. Вучні добраўпарадкоўвалі тэрыторыю і займаліся рамонтам кніжнага фонду ўстановы. Яны не толькі далучаліся да працы, але і зараблялі грошы. У апошні дзень працы дырэктарам ўстановы А.М. Ярмашэвіч усім былі ўручаны першыя ў іх жыцці працоўныя кніжкі і страхавыя пасведчанні.

Продолжить чтениеІндывідуальная занятасць навучэнцаў

Запалі сінім

Вучні школы прынялі актыўны ўдзел у раённай інклюзіўнай акцыі, якая праводзіцца ў знак салідарнасці з людзьмі, якія пакутуюць аўтызмам, і іх сем’ямі, бо без разумення праблемы ніколі не будзе гатоўнасці грамадства прыняць людзей з разладам аўтыстычнага спектру.#зажгисиним

Продолжить чтениеЗапалі сінім

Кожную суботу разам

Патрыятычны квэст “Вялікае падарожжа па Беларусі” сабрала  на спаборніцтвы вучняў сярэдняга звяна. Вучні 8 – 9 класаў прынялі ўдзел у маладзёжнай экспедыцыі “Дарогамі памяці. Дарогамі адзінства”, навялі парадак каля помнікаў в. Шакуны, в.Козі Брод. Але самым запамінальным у гэты дзень стала закрыццё прышкольнага аздараўленчага лагера «Дружба», дзе выхаванцаў чакалі творчыя майстэрні, караоке-клуб, конкурсы, святочная праграма і дыскатэка. За час канікул усе атрымалі шмат задавальненняў і захавалі цудоўны настрой.

Продолжить чтениеКожную суботу разам

Сімвалы памяці і смутку Беларусі

80 гадоў прайшло з таго часу, як у невялічкай вёсцы Хатынь абарвалася жыццё 149 мясцовых жыхароў, сярод якіх было 75 дзяцей, знікла 26 дамоў. Але боль не сціхае. З гэтай нагоды была арганізавана экскурсія ў мемарыяльны комплекс «Хатынь», які размешчаны ў Лагойскім раёне. Дзеці, іх бацькі і педагогі ўбачылі адзіныя ў свеце «Могілкі вёсак» , «Сцяну памяці», дзе знаходзяцца мемарыяльныя пліты з назвамі канцэнтрацыйных лагераў і месцаў масавага знішчэння людзей на тэрыторыі  Беларусі. Хатынь стала сімвалам трагедыі беларускага народа, старонкай смутку ў гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і нагадвае ўсім нам, які каштоўны дар — чалавечае жыццё. Навучэнцы ўважліва слухалі кожнае слова экскурсавода, былі ўражаны тым, што давялося перажыць людзям у гады Вялікай Айчыннай вайны. Таксама наведалі мемарыяльны комплекс «Курган Славы», дзе пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення Кургана, падняліся на гэтую вышыню і ацанілі веліч беларускага народа, які ўнёс вялікі ўклад у Перамогу над нямецка-фашысцкімі захопнікамі! Экскурсія пакінула ў душах дзяцей, бацькоў і падагогаў незабыўныя ўражанні і засталася ў сэрцах, як памяць: памяць аб загінуўшых, памяць пра гора і пакуты перажыўшых вайну, памяць пра зверствы фашызму, памяць пра герояў, якія адстаялі сваю зямлю. Паездка спрыяла фарміраванню ў падрастаючага пакалення пачуцця прыналежнасці да беларускай дзяржавы і грамадства, фарміраванню грамадзянскай пазіцыі і патрыятызму.

Продолжить чтениеСімвалы памяці і смутку Беларусі

Канікулы. Дзень пяты

Конкурсы малюнкаў, спартыўна-фізкультурныя праграмы і марафоны, дыскатэкі, флэшмобы, гульні-лато дазваляюць выхаванцам аздараўленчага лагера атрымаць зарад бадзёрасці, праявіць свае лепшыя фізічныя якасці і творчыя здольнасці, зразумець, што здаровы лад жыцця — гэта вельмі важна.

 

Продолжить чтениеКанікулы. Дзень пяты

Малочны свет ААТ «Шані-аграпрадукт»

Экскурсію для наведвальнікаў лагера «Дружба» на малочна-таварным комплексе на 600 галоў ААТ «Шані-аграпрадукт» правёў галоўны заатэхнік Асіпчук У. У. Дзеці даведаліся, што комплекс мае разнастайную механізацыю, якая памяншае долю ручной працы пры кармленні жывёл, іх дойцы, уборцы гною. На экскурсіі Уладзімір Уладзіміравіч паказаў навучэнцам «цялячыя дзіцячыя сады і школы», «каровін салон прыгажосці». Вельмі здзівіла чысціня на ферме! Школьнікі ўбачылі, як адбываецца дойка каровы, пазнаёміліся з работай лабаранта малочнай фермы. Па дарозе дадому хлапчукі і дзяўчынкі дзяліліся ўражаннямі аб сучасным малочна-таварным комплексе ААТ»Шані-аграпрадукт».

Продолжить чтениеМалочны свет ААТ «Шані-аграпрадукт»

Канікулы. Дзень чацвёрты

Чацвёрты дзень канікул быў вельмі насычаны рознымі мерапрыемствамі: настольная гульня «ИгроЛенд» і конкурс малюнкаў «Вясёлы красавік», гадзіна ціхага чытання «Свет любімых казак» і караоке-шоу «Разам спяваем любімыя песні», экалагічны квэст «Сцяжынкамі роднага краю» і прафілактычная гульня «Скажем дружно. Вредные привычки, нам это не нужно», конкурсная праграма “У свеце флоры і фаўны” і гадзіна прафілактыкі “Курэнне – каварная пастка”, гадзіна зносін “Беларусь – краіна міру і добрасуседства” і захапляючая дыскатэка. Цудоўны настрой забяспечаны!

Продолжить чтениеКанікулы. Дзень чацвёрты

Канікулы. Дзень трэці

У трэці дзень работы аздараўленчага лагера шмат пазнавальнага чакала дзяцей. Выхаванцаў запрасілі ў Мультыклуб «Смешарики. Азбука здоровья». Віртуальная экскурсія «Белавежская пушча – рай для турыстаў» паклікала ў цудоўнае лясное падарожжа па родным краі. Прывабіла дзяцей і экскурсія ў студыю ДПМ Палаца культуры г.Пружаны і ААТ «Пружанскі льнозавод». Самых спрытных вызначыла спартландыя «Самые смелые и ловкие». Канікулы — найлепшы час для адпачынку.

Продолжить чтениеКанікулы. Дзень трэці