Беларуская піянерыя- школа выхавання падрастаючага пакалення ў духу любові і адданасці Радзіме. Дзень нараджэння Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі — свята, якое аб’ядноўвае сучасных акцябрат, піянераў, піянерважатых, і тых, хто ў душы застаецца піянерам нашай краіны – Рэспублікі Беларусь. Піянеры правялі віншавальную акцыю да Дня нараджэння БРПА. Піянерская дружына імя Марата Казея жадае ўсім рабятам новых слаўных пачынанняў, моладзевага аптымізму, надзейных сяброў, поспехаў ва ўвасабленні задуманага, радасці ад дасягнутай мэты, выдатнага настрою!