Задумайся!
Можна колькі заўгодна глядзець відэа і думаць, што гэта «не пра мяне», «я не такі», а потым зваліцца ў гэтую чорную яму, з якой няма выйсця, а ёсць толькі ўваход — у месцы пазбаўлення волі.
Проста думай пра гэта!
Падумай пра гэта тады, калі будзеш шукаць хуткую працу, спадзеючыся на «авось». Проста падумай пра гэта тады, калі сыходзячы з хаты, каб кінуць закладку ў лесе, ты ўсміхнешся маці. Бо гэтая ўсмешка для яе можа быць апошняй у доўгай чарадзе трагедыі і гора, якія могуць яе чакаць.
Выбар твой і толькі твой.