«Светлае свята» прынесла перамогу

З мэтай павышэння цікавасці да вывучэння народнай творчасці, актывізацыі мастацкай дзейнасці вучняў у розных відах мастацтва, развіцця дзіцячай мастацкай творчасці, выяўлення і падтрымкі таленавітых вучняў і педагогаў з 13 лютага па 28 сакавіка прайшоў раённы этап абласной выставы дзіцячай творчасці «Светлае свята». Дыпломам І ступені ў намінацыі «Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва» узнагароджана вучаніца 7 класа Шчалкунова Ганна (педагог Семянчук В.М.), а дыпломам ІІІ ступені ў намінацыі «Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва» узнагароджаны вучаніцы 4 і 8 класаў Гац Мілана і Гац Кацярына (педагог Чыбісава М.В.). Віншуем дзяўчат і іх педагогаў з перамогай!

 

Добавить комментарий