Экскурсія ў нацыянальны парк «Белавежская пушча»

  8 кастрычніка навучэнцы 1, 8, 9, 10 класаў пабывалі ў Нацыянальным парку «Белавежская пушча».  Дзеці даведаліся, што Белавежская пушча- гэта непаўторная прыгажосць прыроды, багаты свет жывёл і птушак. Шмат уражанняў экскурсанты атрымалі ад наведвання музея прыроды — аднаго з самых наведвальных на Брэстчыне, у якім знаходзіцца больш за тысячу экспанатаў, дзе на фоне гісторыі Белавежскай пушчы прадстаўлена яе ўнікальная і такая разнастайная прырода.

 

Добавить комментарий