Паэту-земляку прысвячаем

18 чэрвеня – дзень, які быў прысвечаны нашаму паэту-земляку М. Засіму. Дзеці сустрэліся з жыхарамі вёскі Ханіла В. С. і Каробка М. А., якія расказалі аб Міколе Засіму і паказалі, дзе стаяла хата паэта. У час сустрэчы Ханіла В. С. чытала вершы М. Засіма, якія яна чула ад сваіх бацькоў.

Продолжить чтениеПаэту-земляку прысвячаем

Падарожжы па памятных мясцінах Пружаншчыны

Выхаванцы летніка «Дружба» наведалі памятныя мясціны Пружаншчыны. Падчас наведвання яны ўшанавалі памяць герояў, якія аддалі сваё жыццё дзеля міру на роднай зямлі, хвілінай маўчання.

Продолжить чтениеПадарожжы па памятных мясцінах Пружаншчыны

Умелыя рукi не ведаюць суму

Дзеці прышкольнага аздараўленчага лагера “Дружба” наведалі мясцовую майстрыху Фурсовіч Надзею Леанідаўну і пазнаёміліся з яе вышыўкамі. Прыгожыя ручнікі і сурвэткі вельмі спадабаліся дзецям. Надзея Леанідаўна расказала і паказала, як з-пад яе ўмелых рук выходзіць такі цудоўны выраб. Дзеці захапіліся не толькі прыгажосцю ўзораў на ручніках, але і прыгажосцю кветак каля дома.
Продолжить чтениеУмелыя рукi не ведаюць суму

МНС папярэджвае

15 чэрвеня выхаванцы аздараўленчага лагера пабывалі на ўроку бяспекі, які быў праведзены работнікамі Пружанскага РАНС. Змястоўная гутарка перарасла ў зацікаўлены дыялог інспектара РАНС з вучнямі па праблеме пажарнай бяспекі. Асаблівую цікавасць дзяцей выклікала тэхніка: сучасная пажарная машына і разнастайныя прыстасаванні для работы ў надзвычайных сітуацыях.

Продолжить чтениеМНС папярэджвае