Адказнасць за ўчынкі

Вучні 5, 7 класаў прынялі ўдзел у адкрытым дыялогу «Мы ў адказе за свае ўчынкі». На яскравых прыкладах дзеці зразумелі, чаму нельга здзяйсняць правапарушэнні, якія наступствы чакаюць за здзяйсненне крадзяжоў і хуліганства. Школьнікі задавалі шмат пытанняў і адначасова шукалі на іх адказы.

Продолжить чтениеАдказнасць за ўчынкі

24 студзеня вучні 10 класа былі запрошаны на прафарыентацыйную гутарку з супрацоўнікам групы кадраў Пружанскага РАУС Шумскай І.В.

Продолжить чтение24 студзеня вучні 10 класа былі запрошаны на прафарыентацыйную гутарку з супрацоўнікам групы кадраў Пружанскага РАУС Шумскай І.В.

Яшчэ раз аб прафілактыцы

Падчас сустрэчы інспектара ІСН Пружанскага РАНС Кавалёва У.М. з вучнямі 6 — 8 класаў былі ўзгаданы правілы бяспечных паводзін на вуліцы і ў школе, у цёмны час сутак. У ходзе гутаркі Уладзіслаў Міхайлавіч таксама пазнаёміў вучняў з артыкуламі Кодэксаў аб адміністратыўнай і крымінальнай адказнасці вучняў за прычыненне шкоды здароўю сваім аднакласнікам, правапарушэннях у сферы палавой недатыкальнасці непаўналетніх. Асаблівую ўвагу звярнуў на правілы дарожнага руху, правілы паводзінаў у сетцы Інтэрнэт, адказнасць непаўналетніх за правапарушэнні.

Продолжить чтениеЯшчэ раз аб прафілактыцы

Актыўны грамадзянін: мае ўчынкі, мая адказнасць

У рамках тыдня прававых ведаў пад такой назвай 6 снежня адбыўся адкрыты дыялог з вучнямі школы, падчас праядзення якога педагог сацыяльны яшчэ раз нагадала падлеткам, што за кожнае правапарушэнне наступае адміністратыўная ці крымінальная адказнасць. Праглядзеўшы відэаролік аб умовах жыцця ў дзіцячай калоніі, вучні прыйшлі да высновы, што трэба быць законапаслухмяным грамадзянінам.

 

 

Продолжить чтениеАктыўны грамадзянін: мае ўчынкі, мая адказнасць

Внимание!

На территории Пружанского района в период времени с 01.12.2022 по 20.12.2022 проводится комплекс дополнительных мероприятий, направленных на устранение негативных тенденций в динамике и структуре подростковой преступности. Основной целью указанного комплекса является усиление профилактического воздействия на несовершеннолетних, склонных к совершению противоправных поступков, а также проведение широкомасштабной информационно-профилактической кампании, минимизация причин и условий, способствующих возникновению негативных явлений в подростковой среде.

Продолжить чтениеВнимание!

Асцярожна, СНІД!

   СНІД (сіндром набытага імунадэфіцыту чалавека) – паталагічны стан, які ўзнікае ў выніку заражэння вірусам імунадэфіцыту чалавека (ВІЧ). У хворага пашкоджваецца імунная сістэма і, як вынік, слабнуць ахоўныя сілы арганізма. Упершыню СНІД быў афіцыйна зарэгістраваны ў ЗША у 1981 годзе. У цяперашні час ён распаўсюджаны практычна ва ўсіх краінах свету. Колькасць інфіцыраваных перавысіла дзясяткі  мільёнаў чалавек і працягвае павялічвацца.

   Крыніцай інфекцыі з’яўляюцца носьбіты вірусу. У іх ВІЧ выяўляецца ў крыві, сперме, сліне, грудным малацэ, слёзнай вадкасці. Перадача захворвання адбываецца пры палавых кантактах, ад маці да плода ў час  цяжарнасці і родаў, пры кармленні груддзямі, пры пераліванні крыві, ін’екцыях, выкарыстанні інфіцыраваных медыцынскіх інструментаў і г.д.

   Мішэнню для ВІЧ з’яўляюцца клеткі, якія маюць на сваіх мембранах асаблівы рэцэптар.

   Медыцына пакуль не мае высокаэфектыўных сродкаў, якія дазваляюць абараніць чалавецтва ад ВІЧ. Распрацаваныя на сёння фармакалагічныя  прэпараты і схемы лячэння могуць толькі на некаторы час затрымаць развіццё захворвання. У сувязі з гэтым найважнейшае значэнне набываюць прафілактычныя мерапрыемствы: правільнае выхаванне, абследаванне донараў, прымяненне шпрыцаў разавага карыстання і інш.

   У сувязі са смяротнай небяспекай СНІДу ў шэрагу краін прадугледжана крымінальная адказнасць за наўмыснае заражэнне ВІЧ.

Продолжить чтениеАсцярожна, СНІД!

Інспектарам ІСН Таразевічам Д.С. праведзена са старшакласнікам прафілактычныя гутарка на тэму «Недапушчэнне супрацьпраўных паводзін у сферы палавой недатыкальнасці непаўналетніх»

Продолжить чтениеІнспектарам ІСН Таразевічам Д.С. праведзена са старшакласнікам прафілактычныя гутарка на тэму «Недапушчэнне супрацьпраўных паводзін у сферы палавой недатыкальнасці непаўналетніх»