Тэрмін прыёму дакументаў

У адпаведнасці з пунктам 72 Палажэння аб установе агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджанага Пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 19.09.2022№322, прыём дакументаў у першы клас установы агульнай сярэдняй адукацыі (УАСА) ажыццяўляецца з 12 чэрвеня па 15 жніўня 2024 года.

Пры наяўнасці свабодных месцаў дакументы могуць быць пададзены да 28 жніўня.

У першую чаргу ў 1 клас УАСА прымаюцца дзеці, якія пражываюць у мікрараёне УАСА. Пры наяўнасці свабодных месцаў ва УАСА могуць прымацца дзеці, якія пражываюць у іншых мікрараёнах.

Графік прыёму дакументаў у 1 клас будзе размешчаны на сайце ўстановы адукацыі да 5 чэрвеня 2024 года.

Добавить комментарий