У рамках работы клуба «Юны алімпіец» навучэнцы 8-10 класаў пад кіраўніцтвам настаўніка фізічнай культуры і здароўя Сахарэвіча М.М. наведалі ДУА «Шчарчоўская сярэдняя школа». Старшакласнікі прынялі ўдзел у таварыскай сустрэчы па валейболе. Гульня была захапляючай, яскравай і эмацыянальнай. У ходзе упартай барацьбы нашы юныя алімпійцы, на жаль, саступілі валейбалістам з каманды Шчарчоўскай СШ. Але шчырыя непаўторныя эмоцыі застануцца ў памяці надоўга.