Дзень патрыятычнага, духоўна-маральнага выхавання

Дзень патрыятычнага, духоўна-маральнага выхавання быў 1 сакавіка ва ўстанове адукацыі.   Арт-студыя “Маёй Радзімы дзіўны свет” запрасіла вучняў 1-4 класаў пазнаёміцца бліжэй з чароўным светам беларускай прыроды. Беларускія краявіды вачыма дзяцей атрымаліся крэатыўнымі і арыгінальнымі. Вучням 5-7 класаў была прапанавана нтэрактыўная гульня “Святыя сімвалы Радзімы”, у ходзе якой яны ўспомнілі асаблівасці герба, сцяга Беларусі, пелі гімн, выконвалі разнастайныя заданні.  Экскурсію ў музей ДУА  «СШ №1 г.Пружаны» здзейснілі  вучні 8-9 класаў, дзе мелі магчымасць пазнаёміцца з экспанатамі часоў Вялікай Айчыннай вайны, праслухаць аповед настаўніка гісторыі пра гераічны подзвіг беларускага народа у час вайны.

Добавить комментарий