З 30 сакавіка па 3 красавіка 2016 года на базе Культурна-спартыўнага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Палац спорту» адбудзецца Міжнародны маладзёжны праект «Child & Youth Week».
Праект рэалізуецца ў адпаведнасці з падпраграмай «Маладзёжная палітыка» дзяржаўнай праграмы «Адукацыя і маладзёжная палітыка» на 2016-2020 гг.
Мэтай мерапрыемства з’яўляецца выяўленне і падтрымка таленавітай і адоранай моладзі, стварэнне ўмоў для развіцця і рэалізацыі творчага патэнцыялу маладога пакалення, прэзентацыя і развіццё маладзёжных творчых аб’яднанняў, папулярызацыя здаровага ладу жыцця, прафілактыка негатыўных з’яў у маладзёжным асяроддзі.
Праграма мерапрыемства ўключае правядзенне спаборніцтваў па хіп-хопу, вулічных танцавальных напрамках, джазу, мадэрну, танцавальнаму шоў, чэрлідынгу, скейтбордынгу і інш. з запрашэннем прадстаўнікоў міжнароднага судзейства, а таксама канцэртную шоў-праграму «Данс эволюшн» з удзелам наймацнейшых танцораў і спартсменаў свету .