У суботу, 19 сакавіка, у школе прайшоў дзень прафарыентацыі. Вучні 1 — 4 класаў удзельнічалі ў гульнёвай праграме «Хто нам пабудуе дом?», навучэнцы 5 — 7 класаў спаборнічалі ў гульні- конкурсе “Адгадай прафесію”, а старшакласнікі абмяркоўвалі пытанні выбару прафесіі ў дзелавой гульні “ Наш старт сёння ў будучае заўтра”.