25 сакавіка вучні пачатковай школы прынялі актыўны ўдзел у конкурснай праграме «Сонечны промнік», дзе змаглі праявіць сваю кемлівасць і знаходлівасць у адгадванні загадак і выкананні розных заданняў. Кожны з вучняў за правільны адказ атрымаў свой промнік. А з усіх промнікаў атрымаліся цудоўныя і яскравыя сонейкі.