З 4 па 9 красавіка ў школе прайшоў тыдзень краязнаўства, у рамках якога адбыліся мерапрыемствы, накіраваныя на азнаямленне навучэнцаў з гісторыка-культурнай спадчынай Пружаншчыны, яе славутымі і таленавітымі людзьмі. Асаблівая ўвага надавалася гісторыі музея-сядзібы «Пружанскі палацык» і палацава-паркавага ансамблю «Ружанскі палац Сапегаў».