Працягвае сваю работу аздараўленчы лагер «Дружба». Раніца традыцыйна пачынаецца з ранішняй зарадкі. Кожны дзень мае сваю тэматыку, але пераважаюць мерапрыемствы спартыўнай накіраванасці. Вопытныя выхавацелі дапамагаюць дзецям атрымаць максімум задавальнення і карысці ад адпачынку. У лагеры ёсць свой рэжым дня. Дзеці харчуюцца 3 разы на дзень. У меню, якое прапануецца дзецям, уваходзіць вялікая колькасць агародніны і садавіны. Усе стравы складаюцца з улікам неабходнага балансу калорый, тлушчоў, бялкоў, вітамінаў. А для дзяцей малодшага школьнага ўзросту арганізаваны дзённы сон.