У рамках Месячніка па фарміраванні пазітыўна-арыентаванай асобы педагог сацыяльны Чыбісавай М.В. запрасіла вучняў 7-10 класаў падзяліцца сваім меркаваннем у адкрытай размове «Цана залежнасці — жыццё». Госцем мерапрыемства стаў святар Свята-Мікалаеўскай царквы в.Засімавічы айцец Сергій, які падзяліўся з падлеткамі сваім пунктам гледжання на гэту тэму. Жыццё адно, і яго трэба пражыць годна.