У ходзе Адзінага ўрока, прысвечанага Дню Канстытуцыі, вучні старэйшых класаў ўспомнілі артыкулы Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і паспрабавалі звязаць іх з уласным жыццёвым вопытам. На занятку дзецям было прапанавана разгадаць тэматычную крыжаванку, прагледзець відэасюжэт «Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь», створаны Нацыянальным цэнтрам заканадаўства і прававой інфармацыі. Асноўнымі змястоўнымі лініямі сталі структура і змест Канстытуцыі, правы і абавязкі грамадзян краіны, а таксама змяненні і дапаўненні Канстытуцыі, унесеныя па выніках рэспубліканскага рэферэндуму 2022 года. Разважаючы над гэтымі пытаннямі, дзеці прыйшлі да высновы пра важнасць Канстытуцыі для забеспячэння раўнапраўя грамадзян і ўсеагульнай неабходнасці яе захавання для забеспячэння парадку і законнасці ў дзяржаве.