Акцыю “Правілы нашага класа” правялі члены валанцёрскага атрада “ДОМ”

З мэтай стварэння дружалюбнага для школьнікаў школьнага асяроддзя і прафілактыкі булінга сярод вучняў членамі валанцёрскага атрада “ДОМ” праводзілася акцыя “Правілы нашага класа” сумесна з класным кіраўніком 9 класа Аблаушка І.М. Вучні распрацавалі правілы, згодна якім ва ўстанове адукацыі не будзе месца булінгу і іншым негатыўным праявам, і распаўсюдзілі іх сярод іншых класаў з тлумачэннем указанняў па іх правядзенні. Такая работа выявіла творчы падыход, адзінства думак і згуртаванасць падлеткаў у карыснай калектыўнай справе.

Добавить комментарий