Усе на старт

7 і 8 кастрычніка ў г. Пружаны прайшлі раённыя спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы. Вучні 10 класа Варажбіцкая А. і Вашчук К. узнагароджаны граматамі за 3 месца ў бегу на дыстанцыі 100 м і кіданні кап’я, а вучань 11 класа Удоўчанка Д. узнагароджаны граматай за 3 месца ў скачках у вышыню.

Продолжить чтениеУсе на старт

Залатыя галасы. Дзеці

13 кастрычніка 2016 года ў Пружанскім Палацы культуры адбудзецца канцэрт «Залатыя галасы. Дзеці».

У канцэрце прымуць удзел юныя артысты (8 — 16 гадоў), якія з’яўляюцца пераможцамі міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў «Славянский базар», «Новая волна», «Детское Евровидение». У рамках канцэрта плануецца выступленне дыпламанта прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі і салісткі эстраднай студыі «Мелодин» Пружанскага Палаца культуры Трус Наталлі.

Кошт білета — 4 рублі (40 000 тысяч).

Продолжить чтениеЗалатыя галасы. Дзеці

Без добрых спраў няма добрага імя

1 кастрычніка вучні пачатковых класаў прынялі ўдзел у дабрачыннай акцыі “Без добрых спраў няма добрага імя”, прысвечанай Дню пажылых людзей. Разам з Тарасавай М. Б. яны наведалі ветэранаў педагагічнай працы Петруковіч Т. І., Вашчук Л. В. і Сцяпанаву М. М. і павіншавалі іх са святам настаўніка.

Вучні 5 — 7 класаў аказалі дапамогу Сцяпанавай М. М. ва ўборцы восеньскага ўраджаю, добраўпарадкавалі двор.

Продолжить чтениеБез добрых спраў няма добрага імя

Настаўнікам трэба нарадзіцца і толькі пасля гэтага стаць

У пятніцу, 30 верасня, прайшла святочная праграма, прысвечаная Дню настаўніка. Падрыхтавалі яе вучні разам з работнікамі сельскага клуба. Шмат слоў падзякі прагучала ў адрас настаўнікаў і ветэранаў педагагічнай працы.

Продолжить чтениеНастаўнікам трэба нарадзіцца і толькі пасля гэтага стаць

Праграма дасягненняў, а не чакання

Вучні 7 класа сустрэліся з дэлегатам V Усебеларускага народнага сходу, дырэктарам школы Ярмашэвіч А. М. Алена Мікалаеўна даступна раскрыла асноўныя палажэнні Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 2016-2020 гады, расказала аб тым, што яна накіравана ў будучае і прадугледжвае канкрэтныя дзеянні. Таксама быў паказаны відэаролік аб Беларусі.

Продолжить чтениеПраграма дасягненняў, а не чакання

Дзень калектыўных творчых спраў

У дзень калектыўных творчых спраў праявілі сваю фантазію ў стварэнні віншавальнай газеты-калажа, прысвечанай Дню настаўніка, не толькі вучні, але і бацькі, якія падрыхтавалі са сваімі дзецьмі выставу вырабаў з прыроднага матэрыялу.

Продолжить чтениеДзень калектыўных творчых спраў

Роднага слова верны абаронца

29 верасня з нагоды 85-годдзя Ніла Гілевіча ў школе прайшла гадзіна паэзіі «Роднага слова верны абаронца». Старшакласнікі пазнаёміліся з аўтабіяграфічнымі звесткамі беларускага пісьменніка і яго творамі,

Продолжить чтениеРоднага слова верны абаронца

Мы — сапраўдныя вучні

Свята “Пасвячэнне ў вучні” прайшло 28 верасня ў першакласнікаў. Разам з класным  кіраўніком Шпарла Г. А. вучні пабывалі ў цудоўнай Краіне Ведаў, атрымалі свае першыя падручнікі.

Продолжить чтениеМы — сапраўдныя вучні

Дзень фантазіі

Першыя дні Тыдня творчасці былі вельмі насычаныя. Вучні школы прынялі ўдзел у віктарыне «Знатакі жывапісу», праявілі сваю фантазію ў стварэнні восеньскіх букетаў, паспаборнічалі ў конкурсе «Вясёлыя фігуры».

Продолжить чтениеДзень фантазіі