Бяспека ў інфармацыйнай прасторы

Сучасны чалавек не мае магчымасці адмовіцца ад інфармацыі, якую атрымлівае праз сродкі масавай інфармацыі і камунікацыі. Але любую інфармацыю чалавек павінен крытычна асэнсоўваць і вызначаць, што для яго карысна, а што не, якім прыкладам карыстацца, а на што не звяртаць увагу. Гэта і ёсць асэнсаваны выбар чалавека.

З гэтай нагоды 10 сакавіка ў школе прайшла адзіная інфармацйная гадзіна для вучняў  7 — 10 класаў па тэме «Мы ў Інтэрнэт-прасторы: як абараніцца ад маніпуляцый», падчас якой вучні абмеркавалі пытанні маніпулявання, як адной з галоўных пагроз інфармацыйна-псіхалагічнай бяспекі, асцярожнасці ў віртуальных зносінах, негатыўнага ўздзеяння на пачуцці і шмат іншага.

 

.

Добавить комментарий