З нагоды заканчэння першай вучэбнай чвэрці ў школе адбылася ўрачыстая лінейка з цырымоніяй вынасу Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь і выканання Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. Такія мерапрыемствы спрыяюць не толькі выхаванню павагі да дзяржаўных сімвалаў, але і выхаванню гонару за сваю Радзіму. ??

Глядзіце тут:

Продолжить чтение

Прастора памяці

У школе адбылася дыялогавая пляцоўка з начальнікам аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Пружанскага райвыканкама Момлікам Аляксандрам Канстанцінавічам, які пазнаёміў рабят з матэрыяламі аб расследаванні малавядомых падзей і фактаў гісторыі Брэсцкай вобласці перыяду Вялікай Айчыннай вайны. Старшакласнікі дзяліліся сваімі меркаваннямі аб важнасці работы, якая праводзіцца па захаванні гістарычнай праўды аб Вялікай Айчыннай вайне, задавалі госцю хвалюючыя іх пытанні.

 

Продолжить чтениеПрастора памяці

А памяць жыве ў нас

Пад такой назвай у рамках шостага школьнага дня педагогі нашай установы арганізавалі і правялі для вучняў інтэрактыўную гульню на базе ДУА «Ліноўская сярэдняя школа». У гульні прынялі ўдзел вучні з трох устаноў адукацыі раёна. Удзельнікам было прапанавана выкананне розных заданняў на наступных інтэрактыўных пляцоўках: «На прывале», «Партызанская аптэка», «Гістарычная», «Майстэрня памяць». Вучні ўсіх устаноў паказалі высокі ўзровень ведаў.

1 месца — каманда ДУА «Слабадская сярэдняя школа»

2 месца — каманда ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма»

3 месца — каманда ДУА «Ліноўская сярэдняя школа»

Фінальным акордам гульні стала ўзнагароджанне пераможцаў і сумеснае выкананне песні.

 

Продолжить чтениеА памяць жыве ў нас

Кожную суботу разам

Гульнёвая праграма «7-я» сабрала пачаткоўцаў, каб  яшчэ асобны раз напомніць аб тым, што сям’я — гэта самае важнае ў жыцці дзіцяці. Вучні сярэдняга звяна спаборнічалі ў квэст-гульні «Сцяжынкамі роднага краю». Старшакласнікі здзейснілі паход па маршруце «Шані — Каштанаўка (сядзіба Дзяконскіх) — Шані.

 

Продолжить чтениеКожную суботу разам

Яшчэ адзін «ШАГ»

У рамках праекта «ШАГ» вучні 5 — 7 класаў былі запрошаны на адкрыты дыялог «Я — асоба, здольная змяніць свет», дзе мелі магчымасць паразважаць над паняццямі «патрыятызм», «адказнасць», «чалавечнасць», «працавітасць», «міралюбства».  Падчас размовы прысутныя зрабілі выснову, што неабходна працаваць над самаразвіццём, займацца самаадукацыяй, самавыхаваннем.

Продолжить чтениеЯшчэ адзін «ШАГ»

У адзінстве наша сіла

16 верасня 2022 года наша ўстанова адукацыі далучылася да напісання рэспубліканскага дыктанта, прымеркаванага да Дня народнага адзінства. Тэкст дыктанта змяшчаў кароткія гістарычныя звесткі пра падзеі 17 верасня 1939 года, якія сталі асновай для зацвярджэння новага дзяржаўнага свята, якое дазваляе вызначыць важнасць народнага яднання на шляху да расквіту Радзімы.??

 

Продолжить чтениеУ адзінстве наша сіла

Рыхтуемся да свята

16  верасня 2022 года ў ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» прайшла ўрачыстая лінейка, прысвечаная Дню народнага адзінства. Вучні яшчэ раз узгадалі слаўныя старонкі гісторыі нашай краіны, ушанавалі хвілінай маўчання памяць герояў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Гонар за нашу квітнеючую і незалежную краіну гучаў у кожным слове. ??#неделянародногоединства??

Продолжить чтениеРыхтуемся да свята

Наша школа сустракае свята

Фотачэлендж ад актывістаў «У адзінстве народа — наша сіла!», прысвечаны Дню народнага адзінства. Першымі разсмясцілі сваё фота дзевяцікласнікі. Далей яны перадалі эстафету вучням другога класа. На працягу дня адно за другім з’яўляліся цікавыя фотаздымкі. Нашы рабяты ў чарговы раз даказалі: яны ўмеюць сустракаць важныя для нашай краіны святы яскрава і арыгінальна, пры гэтым добра асэнсоўваючы іх важны, глыбокі сэнс.????#неделянародногоединства??

Продолжить чтениеНаша школа сустракае свята

Гістарычная памяць — дарога ў будучыню!

На першым уроку вучэбнага года навучэнцы школы гаварылі аб тым, як шматгранна гісторыя нашай Беларусі, як многа трагічных і гераічных старонак ў яе гісторыі, аб тым, што нам заўсёды было чым ганарыцца.

Увесь змест першага ўрока быў накіраваны на фарміраванне ў дзяцей уяўлення аб гераічнай спадчыне як важнейшым складніку гістарычнай памяці, на фарміраванне грамадзянскай пазіцыі.

Продолжить чтениеГістарычная памяць — дарога ў будучыню!