Успамінаем трагічныя падзеі Вялікай Айчыннай вайны

Навучэнцы 1-4 класаў прынялі ўдзел у гадзіне памяці каля помніка «Ахвярам фашызму» аг. Шані «Яны жывыя, пакуль мы іх памятаем». Навучэнцы 5-7 класаў прагледзелі прэзентацыю «Незабыўныя подзвігі нашых землякоў»

Продолжить чтениеУспамінаем трагічныя падзеі Вялікай Айчыннай вайны

Выхоўваем патрыётаў краіны

Навучэнцы 5,6 класаў наведалі выставу «Генацыд беларускага народа». Для навучэнцаў 8,9 класаў кіраўніком па ваенна-патрыятычным выхаванні быў арганізаваны кіналекторый «Вірус нацызму»

Продолжить чтениеВыхоўваем патрыётаў краіны

Заняткі аб’яднання па інтарэсах «Юны армеец» на базе ДУА «СШ№1 г. Пружаны»

  Навучэнцы ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» пад кіраўніцтвам кіраўніка па ваенна-патрыятычным выхаванні Пекун Н.А. на працягу кастрычніка наведвалі заняткі аб’яднання па інтарэсах «Юны армеец» на базе ДУА «СШ№1 г. Пружаны».   З мэтай ваенна-патрыятычнага выхавання, павышэння ўзроўню падрыхтоўкі юнакоў і дзяўчат дапрызыўнага і прызыўнога ўзросту навучэнцы ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» пад кіраўніцтвам кіраўніка па ваенна-патрыятычным выхаванні Пекун Н.А. на працягу кастрычніка наведвалі заняткі аб’яднання па інтарэсах «Юны армеец» на базе ДУА «СШ№1 г. Пружаны». Сёння юнармейцы займаліся зборкай і разборкай аўтамата Калашнікава, а таксама ўдасканальвалі навыкі меткай стральбы з пнеўматычнай вінтоўкі.

Продолжить чтениеЗаняткі аб’яднання па інтарэсах «Юны армеец» на базе ДУА «СШ№1 г. Пружаны»

Навучэнцы 8,9 класаў наведалі музей і выставу ў ДУА «СШ № 1 г.Пружаны імя КБВА»

      Настаўнік гісторыі Макарчук Юрый Іванавіч пазнаёміў дзяцей з ваеннымі падзеямі на Пружаншчыне ў першыя дні Вялікай Айчыннай вайны. Навучэнцы даведаліся пра герояў танкістаў з 30-ай танкавай дывізіі, лётчыкаў 33-га знішчальнага палка і 74-га штурмавога авіяцыйнага палка, барацьбу партызан і падпольшчыкаў, жыццё мірных грамадзян на акупаванай тэрыторыі Пружанскага раёна, аперацыі «Баграціён», пра тых, чые імёны носяць вуліцы нашага горада. Экскурсія атрымалася цікавай і вельмі пазнавальнай.

Продолжить чтениеНавучэнцы 8,9 класаў наведалі музей і выставу ў ДУА «СШ № 1 г.Пружаны імя КБВА»

Наведванне цэнтра патрыятычнага выхавання

12 кастрычніка навучэнцы 8-9 класаў пад кіраўніцтвам кіраўніка па ваенна-патрыятычным выхаванні Пекун Н.А. наведалі заняткі ў цэнтры патрыятычнага выхавання па праграме «Юны армеец» на базе СШ № 1 г.Пружаны.

Продолжить чтениеНаведванне цэнтра патрыятычнага выхавання

Вучні 3-5 класаў у рамках праекта «Глядзі і памятай» паглядзелі фільм «Мемарыяльныя комплексы Беларусі»

      Фільм з’яўляецца зборнікам з 5 частак: «Няздзейсненыя мары», «Буйніцкае поле», «Ола», «Прарыў», «Аперацыя Баграціён». Сюжэты анімацыйна-дакументальнага альманаха-даведніка распавядаюць пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны.

Продолжить чтениеВучні 3-5 класаў у рамках праекта «Глядзі і памятай» паглядзелі фільм «Мемарыяльныя комплексы Беларусі»

Навучэнцы 1,7,9 класаў наведалі школьную выставу «Генацыд беларускага народа»

      Дзеці даведаліся пра страты, якія панесла наша краіна ў гады Вялікай Айчыннай вайны, факты генацыду на тэрыторыі Пружанскага раёна.

 

Продолжить чтениеНавучэнцы 1,7,9 класаў наведалі школьную выставу «Генацыд беларускага народа»

Навучэнцы 5,7,8,9 класаў здзейснілі экскурсію ў горад Пружаны

     З мэтай фарміравання цікавасці да гісторыі, геаграфіі і культуры сваёй краіны навучэнцы 5,7,8,9 класаў здзейснілі экскурсію ў горад Пружаны. Рабяты наведалі музей-сядзібу «Пружанскі палацык». Увазе дзяцей была прадстаўлена выстава карт XV-XVIII стагоддзяў з калекцыі Беларускага геаграфічнага таварыства. Экспазіцыя прымеркавана да 70-годдзя Беларускага геаграфічнага таварыства, 90-годдзя факультэта геаграфіі і геаінфарматыкі і 55-годдзя кафедры геадэзіі і касмааэракартаграфіі Беларускага геаграфічнага таварыства. Таксама навучэнцы пабывалі ў зале, дзе азнаёміліся з матэрыяламі па генацыдзе беларускага народа. Каля помніка «Спаленым вёскам» ушанавалі памяць загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны хвілінай маўчання.

 

Продолжить чтениеНавучэнцы 5,7,8,9 класаў здзейснілі экскурсію ў горад Пружаны

Да Дня вызвалення Пружан ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

      Гады Вялікай Айчыннай вайны на целе Пружанскага раёна пакінулі незагойныя раны: спалена 134 населеныя пункты, 43 з якіх не адноўлены… За гады акупацыі было расстраляна і закатавана амаль 20 тысяч чалавек. На катаржныя работы вывезена больш за 4 тысячы жыхароў. 80 гадоў таму, у ноч з 16 на 17 ліпеня 1944-га, часткамі 1-га Беларускага фронту горад Пружаны быў вызвалены. Няхай гэты значны дзень будзе напоўнены гонарам за нашу краіну, павагай да ветэранаў і памяццю аб тых, хто не вярнуўся з поля бою. Няхай кожны з нас беражэ мір і згуртаванасць, каб ніколі не паўтарылася гэтая страшная старонка гісторыі.

Продолжить чтениеДа Дня вызвалення Пружан ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў