Зарніца — 2024

Раённая ваенна-патрыятычная гульня «Зарніца-2024», прысвечаная 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, праходзіла 16 мая на базе ГУДА «Цэнтр дзіцяча-юнацкага турызму і краязнаўства Пружанскага раёна» ў аг. Руднікі. Каманда «Страла» ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» заняла 2 месца ў ваенізаванай эстафеце. Зусім крыху навучэнцам не хапіла да прызавога месца ў агульнакамандным заліку. Дзякуем адміністрацыі ААТ «Шані — аграпрадукт» за аказаную спонсарскую дапамогу ў набыцці параднай формы для нашых дзяцей.

Продолжить чтениеЗарніца — 2024

Віншуем ветэранаў!

У свята Вялікай Перамогі ветэран Вялікай Айчыннай вайны Бабрук Марыя Аляксандраўна і вязень Гарэйка Алена Леанідаўна прымаюць віншаванні. Словы бясконцай падзякі былі сказаны ў адрас ветэранаў, якія ветліва прымалі гасцей, дзякавалі за ўвагу. Нажаль, усё менш застаецца ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. Але з кожным годам мы ўсё больш шануем гэты бязмежны подзвіг і памятаем, што мы ў неаплатным абавязку перад людзьмі, якія коштам свайго жыцця прынеслі нам доўгачаканую Перамогу.

Продолжить чтениеВіншуем ветэранаў!

Мы не забудзем!

У 79-ую гадавіну Вялікай Перамогі ва ўсіх кутках Беларусі праходзяць мерапрыемствы эстафеты «Беларусь памятае. Памятаем кожнага». Жыхары краіны са сваімі сем’ямі ўскладаюць кветкі да мемарыяльных комплексаў, абеліскаў, помнікаў і брацкіх магіл. Лейтматыў эстафеты — сказаць дзякуй прадзедам і дзядам за 79 гадоў мірнага неба над нашай краінай, за тое, што мы, беларусы, можам вучыцца, працаваць, гадаваць дзяцей, спяваць, танцаваць і радавацца жыццю. Навучэнцы і педагагічны калектыў ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» далучыліся да эстафеты, прынялі ўдзел у мітынгу і ўсклалі кветкі каля помніка ахвярам фашызму ў аг. Шані.

Продолжить чтениеМы не забудзем!

У 1-9,11 класах 7 мая быў праведзены адзіны ўрок, прысвечаны Дню Перамогі.

З мэтай выхавання ў вучняў грамадзянскасці і патрыятызму, гонару за гераічнае мінулае Радзімы, гатоўнасці служыць на карысць свайго народа, фарміравання разумення каштоўнасці свету на Зямлі ў 1-9,11 класах 7 мая быў праведзены адзіны ўрок, прысвечаны Дню Перамогі. Вучні ўспомнілі аб подзвігу нашага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, аб тым, якой цаной была заваявана Перамога, генацыдзе беларускага народа ў гады ваеннага ліхалецця, аб тым, як народ змог выстаяць і перамагчы ў той страшнай вайне, якая мужнасць была праяўлена пры гэтым. Яны яшчэ раз дакрануліся да подзвігу землякоў, якія гераічна змагаліся на франтах Вялікай Айчыннай вайны, разважалі, што такое гераізм, і каго можна назваць героем, выказвалі прапановы, што трэба рабіць, каб памяць аб падзеях і героях вайны заставалася надоўга. Захаванне гістарычнай памяці і пакланенне перад подзвігам савецкага народу – наш маральны абавязак перад тымі, хто змагаўся і загінуў за Радзіму.

Продолжить чтениеУ 1-9,11 класах 7 мая быў праведзены адзіны ўрок, прысвечаны Дню Перамогі.

Удзел у акцыі «Абеліскі»

Напярэдадні святкавання 79-й гадавіны Вялікай Перамогі актывісты БРСМ і БРПА, педагогі ДУА «Шаняўской сярэдняй школы імя Міколы Засіма» сумесна са старшынёй Шаняўскога сельвыканкама Бяляевай І.Р. прынялі ўдзел у акцыі «Абеліскі».

Добраўпарадкаванне памятных месцаў — гэта тая малая частка нашых спраў, з дапамогай якіх мы выказваем сваю падзяку ўсім тым, хто аддаў сваё жыццё дзеля нас, дзеля мірнага неба над галавой. І наша галоўная задача — як мага даўжэй пранесці гэтую памяць.

 

 

Продолжить чтениеУдзел у акцыі «Абеліскі»

Інтэрактыўная пляцоўка «Святыя сімвалы Радзімы» для вучняў 5-7 класаў прайшла ў рамках занальнага цэнтра на базе ДУА «Ліноўская сярэдняя школа»

Педагогі ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» правялі ў рамках занальнага цэнтра на базе ДУА «Ліноўская сярэдняя школа» інтэрактыўную пляцоўку «Святыя сімвалы Радзімы» для навучэнцаў 5-7 класаў. Кожная каманда павінна была выканаць заданні на 6 пляцоўках: «Дапытлівая», «Інтэлектуальная», «Беларуская», «Дзяржаўная», «Музычная», «Святочная». Дзеці ўcпомнілі карту Беларусі, беларускіх пісьменнікаў, пазнаёміліся з гербамі гарадоў раённых цэнтраў Брэстчыны, узгадалі, што абазначаюць сімвалы на дзяржаўным гербе, знакавыя даты дзяржаўных свят, праспявалі гімн Рэспублікі Беларусь. З прапанаванымі заданнямі каманды справіліся паспяхова. Гульня атрымалася цікавай і захапляльнай.

 

Продолжить чтениеІнтэрактыўная пляцоўка «Святыя сімвалы Радзімы» для вучняў 5-7 класаў прайшла ў рамках занальнага цэнтра на базе ДУА «Ліноўская сярэдняя школа»

Удзел у раённым конкурсе інсцэніроўкі ваенна-патрыятычнай песні «Мы памятаем Ваш подзвіг»

З мэтай фарміравання ў моладзі грамадзянска-патрыятычнай пазіцыі, захавання гістарычнай памяці аб гераічным подзвігу беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны прайшоў раённы конкурс інсцэніроўкі ваенна-патрыятычнай песні «Мы памятаем Ваш подзвіг». Члены аб’яднання па інтарэсах «Драматычны» ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Засіма» пад кіраўніцтвам педагога Вашчук А.В. прынялі ўдзел у конкурсе і былі ўзнагароджаны дыплом 3 ступені і салодкім падарункам. Віншуем вучняў і Алёну Віктараўну з паспяховым выступленнем!

Продолжить чтениеУдзел у раённым конкурсе інсцэніроўкі ваенна-патрыятычнай песні «Мы памятаем Ваш подзвіг»

Вучні 1-9 класаў напісалі Усебеларускі дыктант «Я раскажу аб Перамозе»

3 мая 2024 года ў рамках Усебеларускага патрыятычнага праекта «Памяць пакаленняў у імя будучыні» навучэнцы 1-9 класаў ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» напісалі Усебеларускі дыктант «Я раскажу аб Перамозе», прысвечанага 80-й гадавіне вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка — фашысцкіх захопнікаў.

Дыктант праводзіўся з мэтай захавання памяці аб Вялікай Айчыннай вайне, павышэння гістарычнай пісьменнасці і патрыятычнага патэнцыялу дзяцей.

Продолжить чтениеВучні 1-9 класаў напісалі Усебеларускі дыктант «Я раскажу аб Перамозе»

Вучні 7-9,11 класаў наведалі прэм’еру ваенна-гістарычнай драмы Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» «ЧАС ВЯРНУЦЦА» ў кінатэатры «Спадарожнік» г.Пружаны

Вучні 7-9,11 класаў пад кіраўніцтвам кіраўніка па ваенна-патрыятычным выхаванні Чыбісавай М.В. наведалі прэм’еру ваенна-гістарычнай драмы Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» «ЧАС ВЯРНУЦЦА» ў кінатэатры «Спадарожнік» г.Пружаны. Фільм прымеркаваны да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і ахоплівае эпізоды баявых дзеянняў беларускіх партызан, дзякуючы якім стала магчымым паспяховае правядзенне аперацыі «Баграціён». Гэты фільм дапамагае ўявіць, што на самай справе перажыў наш народ падчас Вялікай Айчыннай вайны, колькі пакут выпала на долю мірных людзей, як мужна змагаліся прадстаўнікі ўсіх савецкіх народаў за мірную будучыню, як хацелася ўсім вярнуцца жывымі з вайны, але, на жаль, Перамога заваявана вялізнай цаной мільёнаў жыццяў.

 

Продолжить чтениеВучні 7-9,11 класаў наведалі прэм’еру ваенна-гістарычнай драмы Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» «ЧАС ВЯРНУЦЦА» ў кінатэатры «Спадарожнік» г.Пружаны