Вучань 4 класа Ханіла Яўгеній узнагароджаны дыпломам 2 ступені ў выставе — конкурсе «Перамогу памятае Беларусь»

У мэтах падтрымкі ініцыятывы дзяцей і навучэнскай моладзі ўстаноў адукацыі раёна па ўдасканаленні грамадзянска — патрыятычнага і ідэйна — маральнага выхавання навучэнцаў, захаванню і памнажэнню культурнай спадчыны свайго краю, у рамках абласнога праекта «Памяць аб героях у сэрцы захаваем» прайшоў раённы этап абласной выставы — конкурс «Перамогу памятае Беларусь». У намінацыі «Салдат-пераможца» дыпломам 2 ступені ўзнагароджаны вучань 4 класа Ханіла Яўгеній. Віншуем Яўгенія і педагога Ірыну Васільеўну!

Продолжить чтениеВучань 4 класа Ханіла Яўгеній узнагароджаны дыпломам 2 ступені ў выставе — конкурсе «Перамогу памятае Беларусь»

Мы помнім!

Вучні 1,3 класаў наведалі школьную выставу «Генацыд беларускага народа». Кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні Чыбісава М.В. расказала дзецям аб стратах, якія панесла наша краіна ў гады Вялікай Айчыннай вайны, фактах генацыду на тэрыторыі Пружанскага раёна.

Продолжить чтениеМы помнім!

Міжнародны дзень памяці аб чарнобыльскай катастрофе

Міжнародны дзень памяці аб чарнобыльскай катастрофе быў абвешчаны Генеральнай асамблеяй ААН 8 снежня 2016 года  і штогод пачынаючы з 2017-га адзначаецца 26 красавіка. Дата яго правядзення была абраная не выпадкова: менавіта ў гэты дзень у 1986 годзе адбылася найбуйнейшая па маштабах шкоды і наступстваў тэхнагенная катастрофа ХХ стагоддзя – аварыя на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі (ЧАЭС), у выніку якой амаль 8,4 млн чалавек падвергліся ўздзеянню радыяцыі.

Каля 70 % радыеактыўных ападкаў выпала на тэрыторыі Беларусі – забруджванню падвергнулася амаль чвэрць тэрыторыі краіны (23 %).

З 22 па 26 красавіка ў школьнай бібліятэцы для вучняў і настаўнікаў была арганізавана тэматычная выстава «Чарнобыль: лёсы, падзеі, памяць», прысвечаная Міжнароднаму дню памяці аб чарнобыльскай катастрофе.

         Прайшло 38 гадоў. Беларусь робіць якасны пераход ад краіны, якая найбольш пацярпела ад Чарнобыля, да дзяржавы, якая назапасіла бясцэнны навукова-практычны, кіраўнічы вопыт. Абагульнены досвед нашай краіны ў пераадоленні наступстваў чарнобыльскай катастрофы служыць усяму чалавецтву.

Продолжить чтениеМіжнародны дзень памяці аб чарнобыльскай катастрофе

Дэкада грамадска-патрыятычных спраў “Чарнобыль. Захоўваючы памяць…»

З 18 па 27 красавіка 2024 года ва ўстановах адукацыі Беларусі праводзіцца рэспубліканская дэкада грамадска-патрыятычных спраў “Чарнобыль. Захоўваючы памяць…». З мэтай фарміравання ў навучэнцаў культуры беражлівых адносін да гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны краіны праз прыцягненне іх увагі да трагедыі на Чарнобыльскай АЭС у 1 -9,11 класах прайшлі розныя мерапрыемствы.

 

Продолжить чтениеДэкада грамадска-патрыятычных спраў “Чарнобыль. Захоўваючы памяць…»

Памяць пра Чарнобыль жыве

Ва ўсіх класах былі праведзены інфармацыйныя гадзіны ў рамках рэспубліканскай дэкады грамадска — патрыятычных спраў «Чарнобыль. Захоўваючы памяць…»

Продолжить чтениеПамяць пра Чарнобыль жыве

Удзел у рэспубліканскім суботніку

Добрай традыцыяй стаў удзел усяго калектыву ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» у рэспубліканскім суботніку. Сумеснымі намаганнямі педагогі, тэхнічны персанал і вучні прыбралі школьны сквер, навялі парадак на дзіцячай пляцоўцы, а таксама каля помніка на месцы гібелі генерала Бахарава, на месцы дыслакацыі партызанскага атрада імя Чкалава, ля памятнага знака на радзіме Р.Шырмы. Добрыя справы на карысць людзям і малой радзіме прыносіць прыемнасць.

Продолжить чтениеУдзел у рэспубліканскім суботніку

Экскурсія па памятных месцах г.Пружаны

У рамках мерапрыемстваў да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне вучні пад кіраўніцтвам кіраўніка па ваенна-патрыятычным выхаванні Чыбісавай М.В. здзейснілі экскурсію па памятных месцах г.Пружаны. Помнік «Спаленым вёскам» — Пружанскі помнік у выглядзе дагараючага полымя з крыжом на вяршыні ўвекавечвае памяць аб вёсках, якіх не далічылася Беларусь за гады Вялікай Айчыннай вайны, 58 — з Пружаншчыны. Памяць аб ахвярах спаленых вёсак адклікаецца болем у сэрцах беларусаў. Гэтую памяць аб тых страшных падзеях мы павінны захоўваць і перадаваць дзецям і ўнукам, каб яны ведалі, праз якія цяжкія выпрабаванні прыйшлося прайсці іх продкам. Таксама дзеці наведалі сквер імя Гудзімава С.М., дзе знаходзіцца алея герояў, імёнамі якіх названы вуліцы нашага горада. Сквер створаны для патрыятычнага выхавання моладзі. Уяўляе сабой музей ваеннай тэхнікі пад адкрытым небам.

 

Продолжить чтениеЭкскурсія па памятных месцах г.Пружаны

Удзел у конкурсе малюнкаў «Перамога ў нашых сэрцах»

З мэтай стварэння ўмоў для фарміравання грамадзянска-патрыятычнай свядомасці маладога пакалення праз гісторыю сваёй краіны аддзел ідэалагічнай работы і па справах моладзі Пружанскага райвыканкама праводзіць раённы конкурс малюнкаў «Перамога ў нашых сэрцах» сярод маладых людзей ва ўзросце ад 14 да 31 года. У конкурсе прымае ўдзел малюнак кіраўніка па ваенна-патрыятычным выхаванні Чыбісавай М.В.

Продолжить чтениеУдзел у конкурсе малюнкаў «Перамога ў нашых сэрцах»