Вынікі падведзены
На раённым этапе рэспубліканскага конкурсу «Энергамарафон» лістоўка «Уходя, гасите свет!» вучаніцы 10 класа Радзіончык Настассі адзначана дыпломам ІІ ступені.
На раённым этапе рэспубліканскага конкурсу «Энергамарафон» лістоўка «Уходя, гасите свет!» вучаніцы 10 класа Радзіончык Настассі адзначана дыпломам ІІ ступені.
У абласным этапе агляду-конкурсу «Прыгажэй стане Брэстчына мая» ў намінацыі «Азеляненне ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі» атрад «Выток» узнагароджаны дыпломам ІІІ ступені, а ў намінацыі «Кветкі вясны» — дыпломам ІІ ступені.
Дыпломам ІІІ ступені на раённай канферэнцыі вучэбна-даследчых работ узнагароджана вучаніца 8 класа Бойдзіч В., якая падрыхтавала работу па тэме «Нестандартныя метады вуснага ліку» (кіраўнік Менжынская Г.А.).
У раённым этапе абласнога агляду-конкурсу мастацкага плаката і малюнка «Небяспека — СНІД» дыпломам ІІІ ступені ўзнагароджана вучаніца 8 класа Міранюк А., якая падрыхтавала работу пад назвай «Беражы сваё здароўе».
У раённым этапе рэспубліканскага конкурсу «Калядная зорка» ў намінацыі «Ёлачная цацка» вучань 5 класа Пекун Д. узнагароджаны дыпломам ІІ ступені (кіраўнік Ханіла В.С.).
Рашэннем журы рэспубліканскага фестывалю-конкурсу творчасці дзяцей і моладзі «Вянок славы», прысвечанага 75-годдзю Перамогі савецкага народу ў Вялікай Айчыннай вайне, дыпломам ІІІ ступені ўзнагароджаны калектыў вучняў школы (кіраўнік Каляда А.Г.) за творчую работу «Мемарыяльны вянок славы».
Міжнародная экалагічная арганізацыя «ЭКА» ўзнагародзіла настаўніка біялогіі і геаграфіі Граб В. М. дыпломам за правядзенне, а ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» падзякай за садзейнічанне ў правядзенні экаўрока «Лесаманія».
Работа Бульц Наталлі, вучаніцы 5 класа, адзначана дыпломам ІІ ступені ў раённым этапе выставы дзіцячай творчасці «Берасцейшчына: традыцыі і святы».
У адпаведнай намінацыі раённага этапу конкурсу «Упрыгожым Беларусь кветкамі» прэзентацыя, створаная настаўнікам біялогіі Граб В.М., адзначана дыпломам ІІІ ступені.
Напярэдадні дня настаўніка ў горадзе Пружаны прайшло ўрачыстае мерапрыемства. З гэтай нагоды цёплыя словы віншавання педагогі Пружаншчыны атрымалі ад кіраўніцтва раёна і аддзела па адукацыі. Вялікая група педагогаў былі ўзнагароджаны Ганаровымі граматамі. Сярод узнагароджаных намеснік дырэктара нашай школы Жэдзік Г.М., якой была ўручана Ганаровая грамата абласнога ўпраўлення па адукацыі. Педагог-арганізатар Каляда А.Г. узнагароджана Ганаровай граматай раённага Савета дэпутатаў, а настаўніца біялогіі Граб В.М. атрымала Ганаровую грамату раённага аддзела па адукацыі. Віншуем нашых калег! Плёну вам у працы!