Віншуем!

Ганаровай граматай аддзела па адукацыі Пружанскага райвыканкама ўзнагароджана Менжынская Г. А., настаўніца матэматыкі, за  шматгадовую добрасумленную працу.

Продолжить чтениеВіншуем!

Падведзены вынікі

У конкурсе-выставе традыцыйных народных страў і зборнікаў рэцэптаў «Бабуліна кухня» VII абласнога адкрытага фестывалю фальклорнага мастацтва «Радавод» Дзянісік Анастасія і Германовіч Аліна ўзнагароджаны Дыпломам ІІІ ступені УА «Брэсцкі дзяржаўны абласны цэнтр маладзёжнай творчасці».

Продолжить чтениеПадведзены вынікі

Выконваем законы дарог

Падведзены вынікі раённага этапу абласнога конкурсу «Соблюдаем законы дорог». Малюнак вучаніцы 4 класа» Бульц Наталлі «Помогает с давних пор детям, друг наш – СВЕТОФОР» адзначаны Дыпломам ІІІ ступені.

Продолжить чтениеВыконваем законы дарог

Віншуем

Дыпломамі ІІІ ступені ўзнагароджаны Ніпарка Ганна, прызёр раённай алімпіяды па нямецкай мове, і Курыльчук Аліна, прызёр раённай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры.

 

Продолжить чтениеВіншуем

Птушкі ў цэнтры ўвагі

Пераможцамі раённага этапа абласнога конкурсу «Птушкі ў цэнтры ўвагі» у намінацыі «Топ-5» сталі вучаніцы 7 класа Парфенюк Ганна і Ніпарка Аляксандра (ІІІ месца). Другое месца ў намінацыі «Птушкі на кармушцы» атрымалі члены гуртка «Юны біёлаг» Парфенюк Ганна і Бойдзіч Валерыя (кіраўнік Граб В. М.).

Продолжить чтениеПтушкі ў цэнтры ўвагі

Віншуем!

Шмат гадоў вучні нашай  школы прымаюць удзел у разнастайных конкурсах, якія  арганізуе і праводзіць Беларуская асацыяцыя «Конкурс».

Вучаніцы школы Ягорава Карына, Парфенюк Ганна і Дзянісік Анастасія атрымалі прызы ІІІ ступені за ўдзел у конкурсах  «Олимпионок-2017» і «Глобусёнок-2018».

Продолжить чтениеВіншуем!

Лепшая ў раёне

Аддзелам па адукацыі Пружанскага райвыканкама ўзнагароджана Курыльчук Аліна, вучаніца 5 класа, якая заняла І месца ў раённых спаборніцтвах па шашках сярод навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі.

Продолжить чтениеЛепшая ў раёне

Падведзены вынікі

23 лютага вучаніцы 10 класа Дзянісік Настасся і Германовіч Аліна разам са сваім кіраўніком Ханіла В. С. прынялі ўдзел у VII раённым этапе адкрытага абласнога фестывалю фальклорнага мастацтва “Радавод”.

У намінацыі «Традыцыйныя стравы Берасцейшчыны» было прадстаўлена 9 страў нашай мясцовасці.

У намінацыі «Народнае дэкаратыўна-прыкладное мастацтва» шырока прадстаўлены вырабы абрэзкавага шыцця: кампазіцыя «Калыска» з дзіцячай пасцельнай бялізнай, падушкі, кухонныя прылады (сурвэткі, рукавічкі, мяшэчкі, чахлы на стульчыкі), тэкстыльнае пано, дыванкі і, у вялікім асартыменце, дзіцячыя цацкі.

Па выніках конкурсу вучаніцы ўзнагароджаны Дыпломамі І ступені ў абедзвюх намінацыях і прымуць удзел у занальным аглядзе VII адкрытага абласнога фестывалю фальклорнага мастацтва “Радавод”  у г. Брэсце 30 сакавіка 2019 года.

Віншуем!

 

Продолжить чтениеПадведзены вынікі

Малой радзіме прысвячаем

Галоўнае ўпраўленне па адукацыі Брэсцкага аблвыканкама ўзнагародзіла Арабей Алену Якаўлеўну, настаўніка беларускай мовы і літаратуры, Вашчук Алену Віктараўну, настаўніка рускай мовы і літаратуры, Каляду Алу Георгіеўну, педагога-арганізатара, пераможцаў абласнога конкурсу «Усё сэрцу міла на малой радзіме».

Продолжить чтениеМалой радзіме прысвячаем

Мы сярод лепшых у вобласці

Дыпломам ІІІ ступені Галоўнага ўпраўлення па адукацыі Брэсцкага аблвыканкама ўзнагароджана вучаніца 10 класа Бойдзіч Паліна, пераможца абласной канферэнцыі даследчых работ навучэнцаў «З навукай у будучае».

Продолжить чтениеМы сярод лепшых у вобласці