Віншуем!
ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» адзначана Дыпломам ІІІ ступені ў раённай экалагічнай акцыі «Падтрымаем птушак» у намінацыі «Рэпартаж «Майстэрня кармушак і птушыных домікаў».
ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» адзначана Дыпломам ІІІ ступені ў раённай экалагічнай акцыі «Падтрымаем птушак» у намінацыі «Рэпартаж «Майстэрня кармушак і птушыных домікаў».
Нашы вучні прынялі ўдзел у раённым этапе конкурсу «Выратавальнікі вачыма дзяцей».
Намінацыя «Малюнак»:
узроставая катэгорыя 7-10 гадоў
II месца – Бульц Наталля, вучаніца 3 класа
узроставая катэгорыя 11-14 гадоў
III месца – Парфенюк Ганна, вучаніца 6 класа
Намінацыя «Апавяданне»:
III месца – Міранюк Настасся, вучаніца 5 класа
Апавяданне «На тонкім лёдзе»
Вучні нашай школы прымаюць актыўны ўдзел у разнастайных конкурсах. У раённым этапе конкурсу «Буслік», які ўзнік па ініцыятыве настаўнікаў беларускай мовы і праводзіцца па правілах вядомага міжнароднага матэматычнага конкурсу «Кенгуру», нашы вучні сталі прызёрамі.
ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» ўзнагароджана Дыпломам ІІІ ступені ў раённым этапе абласнога дыстанцыйнага інтэрнэт-конкурсу на лепшую мадэль вучнёўскага самакіравання ў намінацыі «Аўтарская мадэль» (кіраўнік педагог-арганізатар Каляда А. Г.).
Кабінет нямецкай мовы, загадчыкам якога з’яўляецца Жырыкава Н. І., стаў пераможцам раённага агляду-конкурсу «Лепшы кабінет замежнай мовы».
Віншуем!
Работы вучаніцы 1 класа Вярэніч Алісы і вучаніцы 6 класа Парфянюк Ганны ўзнагароджаны Дыпломамі ІІ ступені за ўдзел у раённым этапе 47 абласной выставы дзіцячай творчасці навучэнцаў «Вясёлкавы калейдаскоп».
Віншуем!
Вучні пачатковых класаў прынялі актыўны ўдзел у раённым этапе Міжнароднага конкурса дзіцячых малюнкаў «Сябруюць дзеці на планеце». Вучаніца 3 класа Бульц Наталля ўзнагароджана Дыпломам І ступені ў намінацыі «Жывапіс» ва ўзроставай катэгорыі ад 7 да 9 гадоў.
16 снежня ў 14.00 у Пружанскім гарадскім Палацы культуры адбылася тэатралізаваная цырымонія ўручэння штогадовых прэмій «Дараванне года». Сярод узнагароджаных пераможцаў абласных конкурсаў і наша вучаніца 9 класа Германовіч Аліна. Віншуем!
Падведзены вынікі ўдзелу вучняў у раённым этапе конкурсу навукова-даследчых работ «З навукай у будучае». Работа Ніпарка Ганны «Тапаніміка роднага краю» адзначана Дыпломам ІІ ступені і падарункам (кіраўнік Бяляева І. Р.).
Вучань 11 класа Вашчук Кірыл узнагароджаны Дыпломам ІІІ ступені па тэхнічнай працы (настаўнік Астапюк А. А.).