ІІІ агульнакаманднае месца сярод школ ІІ групы у восеньскім першынстве па лёгкаатлетычным кросе

Каманда навучэнцаў ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» пад кіраўніцтвам настаўніка фізічнай культуры і здароўя Сахарэвіча М.М. прыняла ўдзел у восеньскім першынстве па лёгкаатлетычным кросе сярод навучэнскай моладзі ў праграме раённай спартакіяды.  Нашы вучні занялі ІІІ агульнакаманднае месца сярод школ ІІ групы. На дыстанцыі 2 км Пекун Данііл быў трэцім. Віншуем ўдзельнікаў спаборніцтваў.

Продолжить чтениеІІІ агульнакаманднае месца сярод школ ІІ групы у восеньскім першынстве па лёгкаатлетычным кросе

ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» атрымала дыплом ІІ ступені ў раённым аглядзе-конкурсе на лепшае добраўпарадкаванне, санітарны стан і кветкавае афармленне тэрыторый

     У раённым аглядзе-конкурсе на лепшае добраўпарадкаванне, санітарны стан і кветкавае афармленне тэрыторый  ДУА  «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» атрымала  дыплом 2 ступені ў  намінацыі «Лепшая ўстанова сацыяльнай сферы, лепшы дзяржаўны орган». Віншуем педагога Жэдзік Галіну Мікалаеўну!

Продолжить чтениеДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» атрымала дыплом ІІ ступені ў раённым аглядзе-конкурсе на лепшае добраўпарадкаванне, санітарны стан і кветкавае афармленне тэрыторый

Міранюк Анастасія была ўзнагароджана заахвочвальным дыпломам у раённым этапе рэспубліканскай экалагічнай акцыі «Хто, калі не мы?»

     У раённым этапе рэспубліканскай экалагічнай акцыі «Хто, калі не мы?» Міранюк Анастасія была ўзнагароджана заахвочвальным дыпломам. Віншуем Анастасію і педагога Жэдзік Галіну Мікалаеўну!

Продолжить чтениеМіранюк Анастасія была ўзнагароджана заахвочвальным дыпломам у раённым этапе рэспубліканскай экалагічнай акцыі «Хто, калі не мы?»

Атрад «Вытокі» узнагароджаны дыпломам І ступені

     У раённым этапе абласнога агляду-конкурсе па навядзенні парадку і азеляненні тэрыторый «Прыгажэй стане Брэстчына мая» у намінацыі «Давайце будзем памятаць усіх салдат» дыпломам 1 ступені узнагароджаны атрад «Выток», а таксама ў намінацыі «Азеляненне ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі размешчанага ў сельскай мясцовасці» — дыпломам 3 ступені. Віншуем  атрад «Выток» і педагога Жэдзік Г.М.!

Продолжить чтениеАтрад «Вытокі» узнагароджаны дыпломам І ступені

Віншуем Шчалкунову Ганну з дыпломам 1 ступені у намінацыі «Захавальнік саду»!

     З мэтай фарміравання экалагічнай культуры навучэнцаў праз стварэнне і рэалізацыю праектаў па азеляненні і добраўпарадкаванні ў перыяд з красавіка па жнівень 2024 года праводзіўся раённы этап рэспубліканскага конкурсу па добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторый «Упрыгожым Беларусь кветкамі». У намінацыі «Захавальнік саду» дыпломам 1 ступені ўзнагароджана Шчалкунова Ганна. Віншуем Ганну і педагога Семянчук Валянціну Мікалаеўну. Дадзеная кампазіцыя з’яўляецца выдатным упрыгожваннем школьнага сквера.

Продолжить чтениеВіншуем Шчалкунову Ганну з дыпломам 1 ступені у намінацыі «Захавальнік саду»!

Былы выпускнік школы Андрэй Літвіновіч у VIII летніх гульнях «Дзеці Азіі» па бегу на 400 м стаў пераможцам

На стадыёне «Туймаада» ў Якуцку завяршыўся першы фінальны дзень для лёгкаатлетаў, якія бяруць удзел у VIII летніх гульнях «Дзеці Азіі». Сярод 180 спартоўцаў выбіралі лепшых па бегу на 100, 200, 400, 1500 і 2000 м з перашкодамі, а таксама па трайных і якуцкіх скачках. Сярод юнакоў па бегу на 400 м пераможцам стаў Андрэй Літвіновіч. Віншуем!!! Мы табой ганарымся!!!

Продолжить чтениеБылы выпускнік школы Андрэй Літвіновіч у VIII летніх гульнях «Дзеці Азіі» па бегу на 400 м стаў пераможцам

Віншуем Міранюк Насцю і Шаламіцкую Паліну з перамогай у конкурсе «Сцяг Перамогі – радасці сцяг!»

З мэтай папулярызацыі сярод моладзі дзяржаўнай сімволікі  праходзіў раённы фотаконкурс «Сцяг Перамогі – радасці сцяг!», прымеркаваны да Дня Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. Віншуем Міранюк Насцю і Шаламіцкую Паліну з перамогай у конкурсе!

 

 

 

 

Продолжить чтениеВіншуем Міранюк Насцю і Шаламіцкую Паліну з перамогай у конкурсе «Сцяг Перамогі – радасці сцяг!»

Валодзькіна Вераніка ўзнагароджана дыпломам 1 ступені ў раённым аглядзе-конкурсе дзіцячай творчасці «Выратавальнікі вачыма дзяцей»

Навучэнцы школы прынялі ўдзел у Дні адчыненых дзвярэй, які прайшоў  ў Пружанскім РАНС. Валодзькіна Вераніка прыняла актыўны ўдзел у раённым аглядзе-конкурсе дзіцячай творчасці «Выратавальнікі вачыма дзяцей» і была ўзнагароджана дыпломам 1 ступені.

 

 

Продолжить чтениеВалодзькіна Вераніка ўзнагароджана дыпломам 1 ступені ў раённым аглядзе-конкурсе дзіцячай творчасці «Выратавальнікі вачыма дзяцей»

Дыплом 3 ступені ў раённым этапе Рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка» атрымала вучаніца 7 класа Сіліна Сняжана

З 22 па 24 мая праводзіўся раённы этап Рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка», у якім прыняў удзел 21 навучэнец. Дыпломам 3 ступені ўзнагароджваецца навучэнка 7 класа Сіліна Сняжана. Віншуем Сняжану і настаўніка беларускай мовы і літаратуры Сунік Алену Мікалаеўну!

Продолжить чтениеДыплом 3 ступені ў раённым этапе Рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка» атрымала вучаніца 7 класа Сіліна Сняжана

Выпускніца нашай школы Міранюк Анастасія стала ўдзельніцай рэспубліканскага свята «Апошні званок»

Выдатнікі вучобы, дыпламанты прадметных алімпіяд і творчых конкурсаў, пераможцы спартыўных спаборніцтваў, члены Маладзёжнага парламента і ваенна-патрыятычных клубаў — больш за 2,6 тысячы чалавек (700 з абласцей і Мінска плюс амаль дзве тысячы брэсцкіх выпускнікоў) сабраліся сёння, 24 мая, у Брэсце на рэспубліканскае свята «Апошні званок». Усяго 4 выпускнікі з Пружанскага раёна прымаюць удзел у гэтым мерапрыемстве. У іх ліку выпускніца нашай школы Міранюк Анастасія. За гады вучобы ў школе Анастасія неаднаразова станавілася пераможцам не толькі раённых, абласных, але і рэспубліканскіх творчых конкурсаў.

 

Продолжить чтениеВыпускніца нашай школы Міранюк Анастасія стала ўдзельніцай рэспубліканскага свята «Апошні званок»