Віншуем!
Ганаровай граматай аддзела адукацыі спорту і турызму Пружанскага райвыканкама ўзнагароджана настаўніца беларускай мовы і літаратуры Арабей А.Я. за добрасумленную шматгадовую працу і ў сувязі з юбілеем з дня нараджэння.
Ганаровай граматай аддзела адукацыі спорту і турызму Пружанскага райвыканкама ўзнагароджана настаўніца беларускай мовы і літаратуры Арабей А.Я. за добрасумленную шматгадовую працу і ў сувязі з юбілеем з дня нараджэння.
У раённым конкурсе прадметных кабінетаў кабінет рускай мовы і літаратуры (загадчык Вашчук А.В.) заняў II месца.
Вучаніца 8 класа Германовіч Аліна ўзнагароджана Дыпломам ІІ ступені ў раённай алімпіядзе па пытаннях здаровага ладу жыцця.
Старшая піянерская важатая Каляда А. Г. узнагароджана Дыпломам І ступені ў намінацыі «Вопыт і майстэрства» ў раённым этапе рэспубліканскага конкурсу «Суперважаты».
Падведзены вынікі раённага этапу конкурсу сачыненняў эпісталярнага жанру. Вучань 8 класа Паляшук А. узнагароджаны Дыпломам ІІ ступені (кіраўнік Вашчук А. В.).
Віншуем!
13 студзеня ў авальнай зале Брэсцкага гарвыканкама прайшла цырымонія ўзнагароджвання 94 юных спартсменаў – фіналістаў ІІ абласной акцыі “Алімпійскае дараванне – 2016”. Сярод тых, хто атрымаў узнагароды ў гэты дзень, была і вучаніца 8 класа нашай школы Бойдзіч Паліна, якая адзначана як тхэквандыстка, якая ў 2016 годзе заняла 2-е месца на Рэспубліканскім турніры па тхэквандо і 3-е месца на Рэспубліканскім турніры “Юныя таленты – 2016”. Віншуем з узнагародай!
Дыпломам II ступені Упраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама ўзнагароджана Граб В. М., якая прыняла ўдзел у абласным этапе рэспубліканскага конкурсу фотаздымкаў «Краіна мая дарагая» ў намінацыі «Дзівоснае побач» (фотаздымак «Блакітныя вочкі»). Дыпломам ІІІ ступені ўзнагароджана вучаніца 6 класа Ніпарка Г. за работу «Запрашаю ў Белавежскую пушчу» ў той жа намінацыі.
Пераможцамі раённага этапу рэспубліканскага конкурсу-агляду дзіцячай творчасці «Здравствуй, мир!» сталі вучаніца 6 класа Радзіончык Настасся (кіраўнік Ханіла В. С.) і вучаніца 5 класа Парфянюк Ганна (кіраўнік Граб В. М.), якія падрыхтавалі работы ў намінацыі «Выяўленчае мастацтва» і «Дэкаратыўна-прыкладная творчасць».
Падведзены вынікі раённага конкурсу «Вясёлкавы калейдаскоп». Тупік Г. і Краўчук Ю., вучаніцы 4 класа, адзначаны Дыпломамі ІІІ ступені за работы ў намінацыях «Навагодняя ёлачка» і «Лялька (кіраўнікі Тарасава М. Б. і Ханіла В. С.).
Вучаніца 11 класа Вярэніч Кацярына адзначана Дыпломам І ступені па біялогіі (настаўнік Граб В. М.), а вучань 10 класа Вашчук Кірыл Дыпломам ІІІ ступені па тэхнічнай працы (настаўнік Астапюк А. А.).