Канікулы з карысцю

6 студзеня вучні 5-7 класаў наведалі візітную картку горада Пружаны — музей-сядзібу «Пружанскі палацык». Там яны пазнаёміліся з гістарычнымі знаходкамі раёна. Падчас экскурсіі школьнікі мелі магчымасць пазнаёміцца з мінулым сядзібы, даведацца, як ствараўся музей і чым ён зараз жыве, заглянуць у экспазіцыйныя залы і музейныя фонды, атрымаць звесткі аб паслугах музея.

Продолжить чтениеКанікулы з карысцю

Пазнавальна, цікава, карысна!

Падчас зімніх канікулаў вучні школы наведалі музейны пакой воінаў-інтэрнацыяналістаў у Палацы культуры г. Пружаны. Шмат экспанатаў і цікавай інфармацыі расказаў і паказаў Гарахавіцкі В. М.  Дзеці ўбачылі асабістыя рэчы воінаў, якія прымалі ўдзел у жудасных падзеях Афганскай вайны, мелі магчымасць даведацца аб лёсах воінаў-інтэрнацыяналістаў Пружаншчыны ў пасляваенны час.
Завяршылася падарожжа сеансам масавага катання ў Лядовым палацы. Экскурсія прайшла цікава і пазнавальна, весела і здорава!

Продолжить чтениеПазнавальна, цікава, карысна!

Канікулы — час адпачынку

Цікава вабяць час на канікулах вучні школы. 30 снежня паклікала ў госці музычная гадзіна “Песенны калейдаскоп”. Пачаткоўцы адправіліся ў цікавае падарожжа ў г. Пружаны, дзе наведалі пакой памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, музей-сядзібу «Пружанскі палацык», даведаліся шмат карыснага і цікавага.

Продолжить чтениеКанікулы — час адпачынку

Адпачываем з задавальненнем

Гульнёвая праграма “Спортлато”, конкурс малюнкаў “Сімвал 2022 года” дазволілі вучням праявіць свае творчыя здольнасці 29 снежня. Але самым цікавым для школьнікаў стала не толькі віртуальнае падарожжа “Як сустрэнем Новы год?” і завочная экскурсія ў Беларускі нацыянальны мастацкі музей “Шэдэўры беларускага жывапісу”, але і наведванне залы гісторыі міліцыі ў г. Пружаны (Пружанскі РАУС), пакою памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў і  музея-сядзібы “Пружанскі палацык”. У Пружанскім палацыку вучням прапанавалі акрамя традыцыйнай экскурсіі наведаць выставу мастакоў і навагодніх цацак і паштовак.  Зала гісторыі міліцыі найбольш уразіла хлопцаў, бо на выставачным матацыкле ім дазволілі пасядзець і адчуць сябе інспектарам ДАІ. Шмат экспанатаў і цікавай інфармацыі расказаў і паказаў Гарахавіцкі В. М. у пакоі воінаў-інтэрнацыяналістаў. Невыносныя і цяжкія ўмовы жыцця салдат, жудасы вайны і вялікія страты — усё гэта не магло не ўразіць падлеткаў.

Продолжить чтениеАдпачываем з задавальненнем

Канікулы — лепшы час для экскурсій і паходаў

3 лістапада група навучэнцаў старшых класаў Шаняўской СШ імя Міколы Засіма наведала г. Брэст. Самым яскравым момантам паездкі стала наведванне Брэсцкай крэпасці. Рабяты з непадробнай цікавасцю слухалі аповед экскурсавода аб гераічнай абароне Цытадэлі. Памяць яе абаронцаў ушанавалі хвілінай маўчання ля Вечнага агню. Пазнавальным было наведванне музея выратаваных каштоўнасцей, дзе вучні ўбачылі мноства экспанатаў, якія з’яўляюцца нацыянальным здабыткам нашай краіны.

Продолжить чтениеКанікулы — лепшы час для экскурсій і паходаў