Я патрыёт сваёй краіны
Суботняя раніца 28 студзеня пачалася не зусім звычайна. Вучні і педагогі сабраліся, каб падтрымаць вучаніцу 10 класа Міранюк Анастасію, якая адпраўляецца на раённы этап Рэспубліканскага конкурсу «Я патрыёт сваёй краіны». 🇧🇾👍#поездпамяти
Канікулы з карысцю
Падчас экскурсіі ў г. Пружаны вучні 5 — 7 класаў наведалі у Палацы культуры пакой баявой славы воінаў-інтэрнацыяналістаў, прысвечаны вайне ў Афганістане. Даведаліся шмат новага і цікавага аб жыцці маладых, жыццярадасных рабят, хто з гонарам выконваў свой воінскі абавязак. Незабыўныя ўражанні засталіся ў школьнікаў і ад наведвання музейнага пакоя «Зала Перамогі», размешчанага ў Пружанскім дзяржаўным аграрна-тэхнічным каледжы. Вучні пазнаёміліся з экспазіцыямі музея, даведаліся аб вялікім подзвігу нашых суайчыннікаў падчас вайны, узгадалі рэальныя гісторыі жыцця і барацьбы беларускага народа ў цяжкія гадзіны, змаглі патрымаць у руках зброю часоў ваеннага ліхалецця.
Канікулы з карысцю
Карцінная галерэя, экспазіцыя «Савецкі Новы год», выстава кніг Юзэфа Крашэўскага былі прадстаўлены ўвазе пачаткоўцаў, якія наведалі музей-сядзібу «Пружанскі палацы». Цікавы аповед экскурсавода не пакінуў абыякавым нікога і падараваў дзецям станоўчыя эмоцыі.
Канікулы з карысцю
3 студзеня вучні школы наведалі музейную залу Славы ДУА «Шарашоўская сярэдняя школа». Старшакласнікі пазнаёміліся з матэрыяламі дакументальнай выставы «Па матэрыялах даследавання фактаў генацыду беларускага народа: Пружанскі раён», патрымалі ў руках сапраўдныя ваенныя артэфакты: лісты нашых землякоў з фронту, атрыманыя імі падзякі ад вышэйстаячага камандавання, паведамленні аб гібелі салдат. Дзеці ўважліва слухалі экскурсавода і даведаліся шмат цікавага аб падзеях ваеннай пары.
Патриотический проект «Поезд Памяти», проводимый по инициативе глав верхних палат парламентов России и Беларуси, вписал яркую страницу в белорусско-российское сотрудничество
Участников проекта «Поезд Памяти» в 2023 году будут выбирать на конкурсной основе, сообщила первый заместитель министра образования Ирина Старовойтова на заседании организационного комитета по вопросам проведения в 2023 году этого совместного белорусско-российского проекта, которое прошло в Совете Республики, передает корреспондент БЕЛТА.
Более подробно смотрите тут:
Памяць жыве
У рамках рэалізацыі пілотнага праекта вучні 10 класа сталі ўдзельнікамі адукацыйнай экскурсіі па вучэбным прадмеце «Гісторыя Беларусі». Дзесяцікласнікі наведалі мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой» і ўнікальны археалагічны музей «Бярэсце», адкрыты на месцы археалагічных раскопак старажытнага Брэста. Таксама дзеці пешшу прайшлі па гістарычным цэнтры горада і даведаліся шмат новага. #годисторическойпамяти
Кожную суботу разам
У суботу, 3 снежня, пачаткоўцы прынялі ўдзел у гульні-віктарыне «Наша Беларусь». Каманды 5 — 9 класаў спаборнічалі ў квэст-гульні «Да абароны Айчыны гатовы».
Таксама ў гэты дзень у ДУА «Ліноўская сярэдняя школа» прайшла квэст-гульня «Гартаючы старонкі мінулага», у якой прынялі ўдзел і вучні 5 — 7 класаў нашай установы. Вынікам спаборніцтваў стала ІІ месца. Акрамя гэтага, школьнікі наведалі музей вылічальнай тэхнікі «Ад абака да камп’ютара», дзе ўбачылі больш 200 цікавых экспанатаў, якія дапамагаюць прасачыць сучасную гісторыю айчыннай вылічальнай тэхнікі.
Кожную суботу разам
У суботні дзень пачаткоўцы адправіліся ў гістарычны экскурс па памятных мясцінах Пружаншчыны. Віртуальная экскурсія «Незабыўныя подзвігі нашых землякоў» сабрала вучняў 5 – 7 класаў. Праглядзець і абмеркаваць фільм “Пісьмо” прапанавана старшакласнікам. А самыя актыўныя члены ГА «БРПА», «БРСМ» прынялі ўдзел у валанцёрскай акцыі «У будучыню з дабрынёй у сэрцы».
Таксама ў суботу вучні з задавальненнем наведваюць гурткі.
Музеі запрашаюць наведвальнікаў
4 лістапада Кобрынскі ваенна-гістарычны музей імя А. Суворава прапанаваў вучням наведаць абзорную экскурсію па ўсіх залах музея, экспазіцыю «Сем стагоддзяў Кобрына», выставу «Славутыя старонкі гісторыі”, прысвечаную 100-годдзю БССР, дзе прадстаўлены больш 200 эспанатаў савецкай эпохі. Падчас экскурсіі школьнікі змаглі прасачыць асноўныя вехі векавой гісторыі беларускай дзяржавы.
Таксама вучні наведалі «Музей народнага ткацтва», дзе даведаліся, што такое церніца, андарак, наймітка. Дзеці вучыліся карыстацца кроснамі 19 стагоддзя, прасаваць ручнікі, з цікавасцю слухалі, як можна зашыфраваць пры дапамозе сімвалаў вышыўкі свой дабрабыт, свае мары і спадзяванні на ручніку або на посцілцы.