Наша школа сустракае свята

Фотачэлендж ад актывістаў «У адзінстве народа — наша сіла!», прысвечаны Дню народнага адзінства. Першымі разсмясцілі сваё фота дзевяцікласнікі. Далей яны перадалі эстафету вучням другога класа. На працягу дня адно за другім з’яўляліся цікавыя фотаздымкі. Нашы рабяты ў чарговы раз даказалі: яны ўмеюць сустракаць важныя для нашай краіны святы яскрава і арыгінальна, пры гэтым добра асэнсоўваючы іх важны, глыбокі сэнс.????#неделянародногоединства??

Продолжить чтениеНаша школа сустракае свята

Канікулы — цудоўная пара для актыўнага адпачынку і аздараўлення дзяцей і падлеткаў, іх творчага, фізічнага і інтэлектуальнага развіцця

Продолжить чтениеКанікулы — цудоўная пара для актыўнага адпачынку і аздараўлення дзяцей і падлеткаў, іх творчага, фізічнага і інтэлектуальнага развіцця

Дата, якая назаўсёды ўпісана ў гісторыю краіны

У дзень святкавання Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь актыў грамадскіх аб’яднанняў установы ўсклаў кветкі да помніка ахвярам фашызму аг. Шані і ўшанаваў памяць воінаў, загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны, хвілінай маўчання.

Продолжить чтениеДата, якая назаўсёды ўпісана ў гісторыю краіны

Наша памяць мацней часу

3 чэрвеня наша краіна адзначае галоўнае дзяржаўнае свята — Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Яно яднае ўсіх, хто ганарыцца сваёй краінай, памятае яе гісторыю, хто сваёй працай і талентам уносіць штодзённы ўклад у працвітанне роднай зямлі.

На пярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь дзеці сабраліся каля кутка Дзяржаўнай сімволікі і прынялі ўдзел у гульнёвай праграме «Збяры Беларусь у сваім сэрцы».

 

Продолжить чтениеНаша памяць мацней часу

Канікулы ў лагеры. Дзень васямнаццаты

Вось і прыйшоў час развітацца. У апошні дзень ў аздараўленчым летніку прайшлі конкурсы, забаўляльныя і спартыўныя мерапрыемствы. Дзеці паказалі свае ўменні і таленты. Яны спявалі, танцавалі, разыгралі сцэнкі. Пасля адбылося закрыццё змены. Ва ўрачыстай абстаноўцы быў узняты Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь, прагучаў Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь. Кіраўніком аздараўленчага лагера Жэдзік Г.М. адзначаны найбольш актыўныя ўдзельнікі мерапрыемстваў лагера.

Да сустрэчы  наступным летам!

Продолжить чтениеКанікулы ў лагеры. Дзень васямнаццаты

22 чэрвеня да Рэспубліканскай патрыятычнай акцыі «Хвіліна маўчання» далучыліся і выхаванцы аздараўленчага лагера «Дружба»

Продолжить чтение22 чэрвеня да Рэспубліканскай патрыятычнай акцыі «Хвіліна маўчання» далучыліся і выхаванцы аздараўленчага лагера «Дружба»

Памяць, якая аб’ядноўвае…

22 чэрвеня, у Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа, каля помніка ахвярам фашызму ў аграгарадку Шані прайшоў мітынг-рэквіем. З трагічнай даты для ўсяго нашага народа прайшоў 81 год, але памяць пра яе жыве. Даніну гераізму і мужнасці нашага народа ў гады вайны  аддалі выхаванцы аздараўленчага лагера  «Дружба». Подзвіг, які застаецца ў сэрцы кожнага,  ушанавалі хвілінай маўчання. Удзельнікі мітынгу памяці і смутку ўсклалі кветкі да помніка. Дзякуй за мір тым героям-вызваліцелям, хто загінуў, і тым, хто жыве!

 

Продолжить чтениеПамяць, якая аб’ядноўвае…

Сцежкамі роднага краю

У рамках Года гістарычнай памяці вучні 9 класа здзейснілі пазнавальны велапаход па Пружанскім раёне. Яны наведалі адзінага ў мікрараёне школы ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Бабрук Марыю Аляксандраўну ў вёсцы Шубічы, якая расказала аб тым часе, калі яна была вывезена ў Германію. Далей шлях прывёў турыстаў у Свята-Мікалаеўскую царкву ў в. Засімавічы. На яе тэрыторыі знаходзіцца мемарыяльны знак у гонар загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны. Таксама вучні наведалі помнік ахвярам фашызму ў аг. Стараволя.

Адпачынкам на прыродзе быў прадоўжаны турыстычны велапаход. Цудоўныя ўспаміны застануцца ў памяці дзевяцікласнікаў.

 

Продолжить чтениеСцежкамі роднага краю