У рамках Года якасці навучэнцы ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» далучыліся да рэспубліканскай акцыі па зборы ўраджаю пладовых садоў «Сад надзеі»

      Удзел у гэтай акцыі – добрая магчымасць сфарміраваць у дзяцей грамадзянскую адказнасць, паказаць любоў і павагу да сваёй малой Радзімы.

Продолжить чтениеУ рамках Года якасці навучэнцы ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» далучыліся да рэспубліканскай акцыі па зборы ўраджаю пладовых садоў «Сад надзеі»

Навучэнцы 5,6 класаў ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» прынялі ўдзел у раённым этапе рэспубліканскага спартыўна-масавага мерапрыемства для дзяцей і падлеткаў «Шкаліяда»

Продолжить чтениеНавучэнцы 5,6 класаў ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» прынялі ўдзел у раённым этапе рэспубліканскага спартыўна-масавага мерапрыемства для дзяцей і падлеткаў «Шкаліяда»

Навучэнцы 2-4 класаў наведалі Цэнтр бяспекі ў Камянецкім РАНС

     З мэтай замацавання на практыцы ведаў аб дзеяннях у выпадку ўзнікнення розных надзвычайных сітуацый навучэнцы 2-4 класаў наведалі Цэнтр бяспекі ў Камянецкім РАНС. Дзеці атрымалі бясцэнны багаж ведаў і практычных навыкаў, якія з’яўляюцца асновай бяспечных паводзін у розных надзвычайных сітуацыях.

 

Продолжить чтениеНавучэнцы 2-4 класаў наведалі Цэнтр бяспекі ў Камянецкім РАНС

8 кастрычніка навучэнцы 1,8,9,10 класаў прынялі ўдзел у адукацыйнай экскурсіі па вучэбных прадметах «Чалавек і свет», «Беларуская літаратура», «Геаграфія», «Біялогія» і пабывалі ў Нацыянальным парку «Белавежская пушча»

      Дзеці даведаліся, што Белавежская пушча- гэта непаўторная прыгажосць прыроды, багаты свет жывёл і птушак. Шмат уражанняў экскурсанты атрымалі ад наведвання музея прыроды — аднаго з самых наведвальных на Брэстчыне, у якім знаходзіцца больш за тысячу экспанатаў, дзе на фоне гісторыі Белавежскай пушчы прадстаўлена яе ўнікальная і такая разнастайная прырода.

Продолжить чтение8 кастрычніка навучэнцы 1,8,9,10 класаў прынялі ўдзел у адукацыйнай экскурсіі па вучэбных прадметах «Чалавек і свет», «Беларуская літаратура», «Геаграфія», «Біялогія» і пабывалі ў Нацыянальным парку «Белавежская пушча»

Урачыстае мерапрыемства, прымеркаванае да Дня настаўніка, адбылося сёння ў Палацы культуры горада Пружаны

     Заслужаныя ўзнагароды былі ўручаны лепшым педагогам Пружанскага раёна. Падзячным лістом Пружанскага раённага выканаўчага камітэта ўзнагароджана настаўнік матэматыкі Семянчук Валянціна Мікалаеўна. Ганаровай граматай аддзела па адукацыі Пружанскага райвыканкама ўзнагароджана настаўнік беларускай мовы і літаратуры Сунік Алена Мікалаеўна. Віншуем!

 

Продолжить чтениеУрачыстае мерапрыемства, прымеркаванае да Дня настаўніка, адбылося сёння ў Палацы культуры горада Пружаны

 Самы вялікі ўрок аб Мэтах устойлівага развіцця прайшоў у ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма»

     Урок быў накіраваны на знаёмства школьнікаў з Мэтамі ўстойлівага развіцця, фарміраванне разумення значнасці МУР у вырашэнні глабальных праблем сучаснасці, ўсведамленне ролі кожнага жыхара планеты ў працэсах рэалізацыі ідэй і прынцыпаў ўстойлівага развіцця.

 

Продолжить чтение Самы вялікі ўрок аб Мэтах устойлівага развіцця прайшоў у ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма»

ІІІ агульнакаманднае месца сярод школ ІІ групы у восеньскім першынстве па лёгкаатлетычным кросе

Каманда навучэнцаў ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» пад кіраўніцтвам настаўніка фізічнай культуры і здароўя Сахарэвіча М.М. прыняла ўдзел у восеньскім першынстве па лёгкаатлетычным кросе сярод навучэнскай моладзі ў праграме раённай спартакіяды.  Нашы вучні занялі ІІІ агульнакаманднае месца сярод школ ІІ групы. На дыстанцыі 2 км Пекун Данііл быў трэцім. Віншуем ўдзельнікаў спаборніцтваў.

Продолжить чтениеІІІ агульнакаманднае месца сярод школ ІІ групы у восеньскім першынстве па лёгкаатлетычным кросе

Навучэнцы 5,7,8,9 класаў здзейснілі экскурсію ў горад Пружаны

     З мэтай фарміравання цікавасці да гісторыі, геаграфіі і культуры сваёй краіны навучэнцы 5,7,8,9 класаў здзейснілі экскурсію ў горад Пружаны. Рабяты наведалі музей-сядзібу «Пружанскі палацык». Увазе дзяцей была прадстаўлена выстава карт XV-XVIII стагоддзяў з калекцыі Беларускага геаграфічнага таварыства. Экспазіцыя прымеркавана да 70-годдзя Беларускага геаграфічнага таварыства, 90-годдзя факультэта геаграфіі і геаінфарматыкі і 55-годдзя кафедры геадэзіі і касмааэракартаграфіі Беларускага геаграфічнага таварыства. Таксама навучэнцы пабывалі ў зале, дзе азнаёміліся з матэрыяламі па генацыдзе беларускага народа. Каля помніка «Спаленым вёскам» ушанавалі памяць загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны хвілінай маўчання.

 

Продолжить чтениеНавучэнцы 5,7,8,9 класаў здзейснілі экскурсію ў горад Пружаны

Педагогі і навучэнцы ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» прынялі ўдзел у свяце аграгарадка Шані «Мілы сэрцу куток — мой аграгарадок»

     Было нямала душэўных песень, добрых слоў у адрас жыхароў аграгарадка, прыемных сюрпрызаў і падарункаў.

Продолжить чтениеПедагогі і навучэнцы ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» прынялі ўдзел у свяце аграгарадка Шані «Мілы сэрцу куток — мой аграгарадок»

2 верасня ва ўсіх класах прайшоў першы ўрок «Нам ёсць чым ганарыцца, нам ёсць што берагчы!»

     З мэтай фарміравання ў вучняў уяўленняў аб дасягненнях і каштоўнасцях беларускага народа, пачуцця гонару і адказнасці за сваю краіну ва ўсіх класах прайшоў першы ўрок «Нам ёсць чым ганарыцца, нам ёсць што берагчы!». У Год якасці і 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў размова ішла аб дасягненнях беларускага народа, якімі мы па праву ганарымся, аб тых каштоўнасцях, якія важна захаваць у імя будучыні.

Продолжить чтение2 верасня ва ўсіх класах прайшоў першы ўрок «Нам ёсць чым ганарыцца, нам ёсць што берагчы!»