Дзень узаемадзеяння з сям’ёй
Субота 29 сакавіка прайшла пад дэвізам «Дзень узаемадзеяння з сям’ёй». Сям’я – самае дарагое, самае галоўнае, што ёсць у жыцці кожнага чалавека. Менавіта ў сям’і мы вучымся любіць, быць адказнымі, клапаціцца, паважаць адзін аднаго.вучні 1-4 класаў прынялі ўдзел у мерапрыемстве «Сям’я разам – душа на месцы». Дзеці спаборнічалі ў веданні казак, прыказак пра сям’ю. Падчас гульні вучні актыўна адказвалі на пытанні аб сямейных каштоўнасцях і традыцыях у сваіх сем’ях. Для вучняў 5-10 класаў была арганізавана гульнёвая праграма «Сям’я, сагрэтая любоўю», дзе іх чакалі разнастайныя заданні пра сямейныя каштоўнасці. А маленькіх чытачоў бібліятэкар школы запрасіла на стварэнне калажу-малюнка «Маленькая настольная краіна казак».