Кожную суботу разам

Патрыятычны квэст “Вялікае падарожжа па Беларусі” сабрала  на спаборніцтвы вучняў сярэдняга звяна. Вучні 8 – 9 класаў прынялі ўдзел у маладзёжнай экспедыцыі “Дарогамі памяці. Дарогамі адзінства”, навялі парадак каля помнікаў в. Шакуны, в.Козі Брод. Але самым запамінальным у гэты дзень стала закрыццё прышкольнага аздараўленчага лагера «Дружба», дзе выхаванцаў чакалі творчыя майстэрні, караоке-клуб, конкурсы, святочная праграма і дыскатэка. За час канікул усе атрымалі шмат задавальненняў і захавалі цудоўны настрой.

Продолжить чтениеКожную суботу разам

Канікулы. Дзень пяты

Конкурсы малюнкаў, спартыўна-фізкультурныя праграмы і марафоны, дыскатэкі, флэшмобы, гульні-лато дазваляюць выхаванцам аздараўленчага лагера атрымаць зарад бадзёрасці, праявіць свае лепшыя фізічныя якасці і творчыя здольнасці, зразумець, што здаровы лад жыцця — гэта вельмі важна.

 

Продолжить чтениеКанікулы. Дзень пяты

Малочны свет ААТ «Шані-аграпрадукт»

Экскурсію для наведвальнікаў лагера «Дружба» на малочна-таварным комплексе на 600 галоў ААТ «Шані-аграпрадукт» правёў галоўны заатэхнік Асіпчук У. У. Дзеці даведаліся, што комплекс мае разнастайную механізацыю, якая памяншае долю ручной працы пры кармленні жывёл, іх дойцы, уборцы гною. На экскурсіі Уладзімір Уладзіміравіч паказаў навучэнцам «цялячыя дзіцячыя сады і школы», «каровін салон прыгажосці». Вельмі здзівіла чысціня на ферме! Школьнікі ўбачылі, як адбываецца дойка каровы, пазнаёміліся з работай лабаранта малочнай фермы. Па дарозе дадому хлапчукі і дзяўчынкі дзяліліся ўражаннямі аб сучасным малочна-таварным комплексе ААТ»Шані-аграпрадукт».

Продолжить чтениеМалочны свет ААТ «Шані-аграпрадукт»

Экскурсія ў лес

«У гасцях у Берандзея» пабывалі выхаванцы прышкольнага лагера. Гуляючы па лесе, яны знаёміліся з прыродай свайго краю, назіралі за раслінамі, птушкамі, казуркамі. Прагулка скончылася правядзеннем рухомых гульняў на прыродзе. Экалагічныя экскурсіі даюць дзіцяці шмат новай цікавай інфармацыі, уражанняў і станоўчых эмоцый. Акрамя таго, падобныя экскурсіі дапамагаюць выхаваць у дзецях любоў да прыроды, вучаць беражлівым адносінам да яе багаццяў, расліннага і жывёльнага свету.

Продолжить чтениеЭкскурсія ў лес

Канікулы. Дзень чацвёрты

Чацвёрты дзень канікул быў вельмі насычаны рознымі мерапрыемствамі: настольная гульня «ИгроЛенд» і конкурс малюнкаў «Вясёлы красавік», гадзіна ціхага чытання «Свет любімых казак» і караоке-шоу «Разам спяваем любімыя песні», экалагічны квэст «Сцяжынкамі роднага краю» і прафілактычная гульня «Скажем дружно. Вредные привычки, нам это не нужно», конкурсная праграма “У свеце флоры і фаўны” і гадзіна прафілактыкі “Курэнне – каварная пастка”, гадзіна зносін “Беларусь – краіна міру і добрасуседства” і захапляючая дыскатэка. Цудоўны настрой забяспечаны!

Продолжить чтениеКанікулы. Дзень чацвёрты

Канікулы. Дзень трэці

У трэці дзень работы аздараўленчага лагера шмат пазнавальнага чакала дзяцей. Выхаванцаў запрасілі ў Мультыклуб «Смешарики. Азбука здоровья». Віртуальная экскурсія «Белавежская пушча – рай для турыстаў» паклікала ў цудоўнае лясное падарожжа па родным краі. Прывабіла дзяцей і экскурсія ў студыю ДПМ Палаца культуры г.Пружаны і ААТ «Пружанскі льнозавод». Самых спрытных вызначыла спартландыя «Самые смелые и ловкие». Канікулы — найлепшы час для адпачынку.

Продолжить чтениеКанікулы. Дзень трэці

Канікулы. Дзень другі

Цікавыя гульні са Смяшарыкамі, інтэлектуальныя гульні, накіраваныя на фарміраванне ў школьнікаў навыкаў здаровага ладу жыцця, пазнавальныя экскурсіі ў музейны пакой, прысвечаны вайне ў Афганістане, які размешчаны ў Палацы культуры г. Пружаны і  ААТ «Пружанскі кансервавы завод» далі магчымасць дзецям даведацца шмат цікавага і проста адпачыць.

Продолжить чтениеКанікулы. Дзень другі

Канікулы з карысцю

У першы дзень канікул нашу ўстанову адукацыі наведалі вучні ДУА «Сярэдняя школа № 3 г.Пружаны». Педагог-арганізатар пазнаёміла навучэнцаў з экспазіцыяй, прысвечанай паэту-земляку Міколу Засіму. Каля помніка ахвярам фашызму рабяты ўшанавалі памяць загінуўшых хвілінай маўчання.

 

Продолжить чтениеКанікулы з карысцю