Дзень узаемадзеяння з сям’ёй

Субота 29 сакавіка прайшла пад дэвізам «Дзень узаемадзеяння з сям’ёй». Сям’я – самае дарагое, самае галоўнае, што ёсць у жыцці кожнага чалавека. Менавіта ў сям’і мы вучымся любіць, быць адказнымі, клапаціцца, паважаць адзін аднаго.вучні 1-4 класаў прынялі ўдзел у мерапрыемстве «Сям’я разам – душа на месцы». Дзеці спаборнічалі ў веданні казак, прыказак пра сям’ю. Падчас гульні вучні актыўна адказвалі на пытанні аб сямейных каштоўнасцях і традыцыях у сваіх сем’ях. Для вучняў 5-10 класаў была арганізавана гульнёвая праграма «Сям’я, сагрэтая любоўю», дзе іх чакалі разнастайныя заданні пра сямейныя каштоўнасці. А  маленькіх чытачоў бібліятэкар школы запрасіла на стварэнне калажу-малюнка «Маленькая настольная краіна казак».

Продолжить чтениеДзень узаемадзеяння з сям’ёй

Канікулы на карысць здароўя

Вучні 5-7 класаў з цікавасцю ўключыліся ў інтэрактыўную гульню «Гульні розуму па ПДР», у ходзе якой актуалізавалі свае веды па Правілах дарожнага руху. Для іх Шаняўскі сельскі клуб-бібліятэка арганізаваў гадзіну зносін «Для нас няма прафесіі прыгажэй!». Гульня-віктарына «10:0 на карысць здароўя» дала магчымасць вучням 8-10 класаў праверыць свае веды, уменні і навыкі ў ЗЛЖ.

Продолжить чтениеКанікулы на карысць здароўя

Вучні 1-4 класаў наведалі Ружанскі замак

28 сакавіка малодшыя школьнікі адправіліся на экскурсію ў Ружанскі замак, адзін з буйнейшых палацавых комплексаў Беларусі XVII—XVIII стст., уласнасць i рэзідэнцыя князёў Сапегаў. Дзеці пазнаёміліся з гісторыяй і экспанатамі роду Сапегаў, даведаліся шмат новага і цікавага.

У рамках 80-годдзя Вялікай Перамогі над нямецка-фашысцкімі захопнікамі ля памятнага знака ахвярам фашызму в. Байкі ўсе аддалі даніну павагу загінуўшых хвілінай мўчання. Дзеці наведалі музей “Спадчына” у ДУА “Хараўская сярэдняя школа”. Кіраўнік аб’яднання па інтарэсах Чабацько С.С. расказала вучням пра эыццё і побыт нашых продкаў.

Продолжить чтениеВучні 1-4 класаў наведалі Ружанскі замак

Карысныя вясновыя канікулы

Выстава-гульня «У кніжкі дзень нараджэння» запрасіла да сябе вучняў 1-4 класаў. Малодшыя школьнікі з задавальненнем успомнілі прачытаныя казкі, адгадвалі герояў казак і страчаныя рэчы герояў. Для іх была пазнавальнай экскурсія на вытворчыя аб’екты ААТ “Шані-аграпрадукт”. Цікава і незвычайна было ўбачыць вялікія трактары, камбайны, майстэрню і іншыя аб’екты таварыства. Для вучняў 5-10 класаў была арганізавана творчая лабараторыя “Ведай і выконвай правілы пажарнай бяспекі” у рамках рэспубліканскай пажарна-прафілактычнай акцыі “За бяспеку разам”.

Продолжить чтениеКарысныя вясновыя канікулы

Вучні школы пабывалі ў Музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і на “Лініі Сталіна”

27 сакавіка вучні 4-10 класаў адправіліся ў горад-герой Мінск, каб наведаць Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Дзейнасць музея накіравана на захаванне, вывучэнне і прапаганду дакументальных і матэрыяльных сведчанняў аб подзвігу і ахвярах беларускага народа ў гады вайны ў імя захавання міру на зямлі. Вучні мелі магчымасць убачыць рэканструкцыі падзей Вялікай Айчыннай вайны, апыніцца ў віртуальнай рэальнасці тых часоў, стаць сведкай гістарычный падзей.

Падарожжа прадоўжылася на “Лініі Сталіна”, які ўяўляе сабой адзін з найбольш значных фартыфікацыйных ансамбляў на тэрыторыі Беларусі. Ён не толькі ўвекавечвае сістэму абарончых умацаванняў, але і служыць сімвалам гераічнай барацьбы савецкага народа супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Вучні маглі ўбачыць ваенную тэхніку тых часоў, прайсціся па акопах, зайсці ў бункер і ўбачыць самім ўмовы, пры якіх змагаліся нашы байцы. Подзвіг нашага народа, які вёў баі супраць немцаў, сапраўды заслугоўвае пашаны, вечнай памяці і ўдзянасці нашчадкаў.

Продолжить чтениеВучні школы пабывалі ў Музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і на “Лініі Сталіна”

Канікулы працягваюць радаваць

Для малодшых школьнікаў была арганізавана экскурсія ў лес “Вясна, вясна! І ўсе ёй рады!” Дзеці ўвачавідкі маглі ўбачыць вясеннія змены ў прыродзе, атрымаць асалоду ад леса, спеваў птушак, першых кветак. Конкурсная праграма “На тэатральных падмостках” прыйшлася па густу старшакласнікам. А як жа без перапранання? Зарад пазітыву і добрага настрою атрымалі ўсе.

Продолжить чтениеКанікулы працягваюць радаваць

Фарміруем навыкі стральбы

Вучні 5-7 класаў разам з кіраўнікамі па фізічным і ваенна-патрыятычным выхаванні правялі практычныя заняткі па адпрацоўцы навыкаў стральбы ў электронным ціры на базе ДУА “Параслянская сярэдння школа”. Ва ўстанове адукацыі працуе музей баявой славы, з экспазіцыяй якой дзеці мелі магчымасць пазнаёміцца. Падзеі Вялікай Айчыннай вайны нікога не астаўляюць абыякавымі і астаўляюць глыбокі след у душах падрастаючага пакалення.

Продолжить чтениеФарміруем навыкі стральбы

Вучымся бачыць, разумець, ацэньваць

У рамках Месячніка па фарміраванні пазітыўна-арыентаванай асобы вучні 5-7 класаў прынялі ўдзел у практычным занятку “Яднанне людзей – непарушная крэпасць”. Дзеці вучыліся бачыць, разумець, ацэньваць пачуцці і дзеянні іншых асоб, тлумачыць свае роздумы. Трэнінгавыя заданні, гульні і практыкаванні былі накіраваны на замацаванне ўзаемаадносін у камандзе і паляпшэнне ўзаемаразумення.

Продолжить чтениеВучымся бачыць, разумець, ацэньваць

“Делу — время, потехе – час”

Канікулы працягваюцца. Для вучняў малодшых класаў былі прапанаваны гульнёвая праграма “Делу — время, потехе – час”, у ходзе якой іх чакалі забаўляльныя конкурсы, рухомыя гульні, інтэлектуальныя рэбусы, і экалагічная гадзіна “Мы – сябры прыроды”. Яна нагадала яшчэ раз дзецям аб неабходнасці любіць, шанаваць і захоўваць нашу прыроду. Спартыўны мікс “Жыві актыўна, спартыўна і пазітыўна” спадабаўся вучням сярэдніх і старэйшых класаў.

Продолжить чтение“Делу — время, потехе – час”

Наводзім парадак каля школы

Актывісты ГА БРСМ на чале з педагогам-арганізатарам  правялі акцыю «Зробім» у рамках Месячніка па добраўпарадкаванні і навядзення парадку на тэрыторыі Пружанскага раёна «Зробім наш раён яшчэ лепш» і навялі парадак на прышкольнай тэрыторыі.

Продолжить чтениеНаводзім парадак каля школы