План работы педагога сацыяльнага на канікулы (23.03 – 30.03.2025)

№ п/п Дата Мерапрыемства Месца і час правядзення Класы Адказны
1 24.03 Гадзіна зносін “Здаровы лад жыцця – аснова здаровага будучага”                   з удзелам фельчара ФАП в.Чахец Жук С.В. 1300

ФАП в.Чахец

Члены розна-ўзроста-вага атрада Чыбісава М.В.
2 25.03 Практычныя заняткі “Згуртаванасць людзей – нерушымая крэпасць”               у рамках месячніка па фарміраванні пазітыўна арыентаванай асобы 1200

каб. № 8

5 – 7 Чыбісава М.В

 

3 27.03 Выстава-гульня                     “У кніжкі дзень нараджэння” 1000каб. № 2 1 – 4 Чыбісава М.В.
4 28.03 Экскурсія                                           ў ДУК “Ружанскі палацавы комплекс роду Сапег” 1000  Ружанскі палацавы комплекс роду Сапег 1 – 4 Чыбісава М.В.
5 28.03 Гадзіна памяці ля памятнага знака ахвярам фашызму ў в.Байкі 1130  в.Байкі (помнік) 1 – 4 Чыбісава М.В.
6 28.03 Экскурсія ў музей                   ДУА “Хараўская сярэдняя школа” 1300 ДУА “Хараўская сярэдняя школа” 1 – 4 Чыбісава М.В.
7 29.03 Удзел у гульнёвай праграме “Хачу на сцэну” 12.30 ДУК “Шаняўскі сельскі клуб-бібліятэка” 5 – 7 Чыбісава М.В.
Продолжить чтениеПлан работы педагога сацыяльнага на канікулы (23.03 – 30.03.2025)

Графік работы педагога сацыяльнага на перыяд канікул з 24.03.2025 па 29.03.2025

Дата Рабочы час
24.03.2025 12.20 – 15.20
25.03.2025 12.20 – 15.20
26.03.2025 13.20 – 17.20
27.03.2025 12.50 – 15.50
28.03.2025 13.20 – 16.20
29.03.2025 13.20 – 17.20
Продолжить чтениеГрафік работы педагога сацыяльнага на перыяд канікул з 24.03.2025 па 29.03.2025

План выхаваўчай работы на дадатковыя зімовыя канікулы для вучняў 1-2 класаў (17.02.2025 – 23.02.2025)

Дата Час

/месца правядзення

Мерапрыемства Класы Адказны
1. 17.02 11.00

каб. № 14

Творчая майстэрня “Паштоўка для таты” 1,2 Чыбісава М.В.
2. 17.02 12.00

школьная бібліятэка

Пальчыкавы тэатр “Казка ў госці да нас прыйшла 1,2 Каляда А.Г.
3. 18.02 10.00

каб.№14

Свая гульня “Сакрэты Краіны Вітамініі” 1,2 Жырыкава Н.І.
4. 18.02 11.00

каб. № 2

Віктарына з элементамі гульні “Краіна казак” 1,2 Чыбісава М.В.
5. 19.02 12.00

Шаняўскі сельскі клуб-бібліятэка

Дзіцячая гадзіна “Свет музычных інструментаў” 1,2 Каляда А.Г.
6. 20.02 11.00

каб.№14

Гульня-віктарына

“Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь”

1,2 Пекун Н.А.
7. 20.02 12.20

Шаняўскі сельскі клуб-бібліятэка

Майстар — клас “Падарунак для  любімых” 1,2 Жырыкава Н.І.
8. 21.02 10.00

каб. № 2

 

Пазнавальная гадзіна “Мой раён – Пружанскі” 1,2

 

Чыбісава М.В.
9. 22.02 9.00

каб.№2

Забаўляльная праграма “Рамонак на шчасце” да Дня роднай мовы 1,2 Чыбісава М.В.
Продолжить чтениеПлан выхаваўчай работы на дадатковыя зімовыя канікулы для вучняў 1-2 класаў (17.02.2025 – 23.02.2025)

Навучэнцы 3-5 класаў пакалядавалі ў школе і павіншавалі ўсіх З Новым годам і Калядамі

     Гісторыя нашай краіны багатая традыцыямі. Калядкі, або шчадруха, як іх яшчэ называюць, адны з яркіх святаў зімы. Здаўна лічылася, што гэтае свята звязана ў першую чаргу з днём зімовага сонцастаяння і сімвалізаваў пачатак новага года. Працягваючы традыцыі беларускага народа, навучэнцы 3-5 класаў пакалядавалі ў школе і павіншавалі ўсіх З Новым годам і Калядамі.

Продолжить чтениеНавучэнцы 3-5 класаў пакалядавалі ў школе і павіншавалі ўсіх З Новым годам і Калядамі

Выхаванне грамадзяніна і патрыёта сваёй Радзімы — пачэсная справа

     Для вучняў 1-4 класаў прайшоў конкурс эрудытаў на лепшага знаўцу беларускай мовы. Падчас конкурсу рабяты паказалі свае здольнасці ў веданні роднай мовы.  Навучэнцы 5-7 класаў прынялі ўдзел у адкрытай размове «Беларусь гераічная» і акцыі «Абеліскі». Навучэнцы 8,9 класаў прагледзелі і абмеркавалі фільм «Я родам з дзяцінства» у рамках рэспубліканскага кінамарафона «Глядзі і памятай».

Продолжить чтениеВыхаванне грамадзяніна і патрыёта сваёй Радзімы — пачэсная справа

Навучэнцы 5-7 класаў адправіліся на экскурсію ў горад Пружаны

      У рамках святкавання 85-годдзя Пружанскага раёна навучэнцы 5-7 класаў пад кіраўніцтвам класных кіраўнікоў Менжынскай Г.А. і Пекун Н.А. адправіліся на экскурсію ў горад Пружаны. Першы прыпынак маршруту — ААТ «Пружанскі завод радыёдэталяў». Навучэнцы змаглі наведаць некалькі цэхаў, даведаліся, вытворчасцю якіх дэталяў займаецца завод. Падобныя экскурсіі — выдатная магчымасць для школьнікаў убачыць, як арганізуецца прамысловая вытворчасць, якое абсталяванне выкарыстоўваецца, пазнаёміцца з прафесіямі і «прымерыць» іх на сябе. Другі прыпынак — рэдакцыя газеты «Раённыя будні». Рабяты пазнаёміліся з галоўным рэдактарам газеты, карэспандэнтамі, бухгалтарамі і аператарам электроннага набору і вёрсткі. Супрацоўнікі расказалі аб працэсе падрыхтоўкі і выпуску газеты, падзяліліся сваімі прафесійнымі навыкамі. Трэці прыпынак маршруту экскурсіі — Лядовы палац г.Пружаны. Дзеці прынялі ўдзел у масавым катанні і атрымалі зарад бадзёрасці, сіл і добрага настрою.

 

 

Продолжить чтениеНавучэнцы 5-7 класаў адправіліся на экскурсію ў горад Пружаны

Зімовыя канікулы — з карысцю і адпачынкам

     У рамках святкавання 85-годдзя Пружанскага раёна кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні Пекун Н.А. сумесна з педагогам-арганізатарам Калядой А.Г. правялі для навучэнцаў 5-7 класаў інтэрактыўную піянерскую гульню «Памяць пакаленняў». Атрыманы досвед садзейнічаў фарміраванню пачуцця гонару за нашу гісторыю, за дасягненні беларускага народа. Вучні 1-4 класаў пагулялі ў рухомыя гульні на свежым паветры. Навучэнцы 8-10 класаў прынялі ўдзел у квэст-гульні «Новы год у розных краінах свету».

Продолжить чтениеЗімовыя канікулы — з карысцю і адпачынкам

Навучэнцы 1-4 класаў адправіліся на экскурсію ў горад Пружаны

     У рамках акцыі «Карысныя канікулы» і святкавання 85-годдзя Пружанскага раёна навучэнцы 1-4 класаў адправіліся на экскурсію ў горад Пружаны. Першы прыпынак маршруту — ДУА «Дзіцячая школа мастацтваў імя Р.Р. Шырмы». Дзеці змаглі разгледзець работы выхаванцаў мастацкіх класаў, а таксама наведаць музей школы мастацтваў. Другі прыпынак маршруту — Пружанская раённая дзіцячая бібліятэка імя А. Лось.  Рабяты змаглі азнаёміцца з навінкамі літаратуры. Трэці прыпынак — ДЮСШ№1. Асаблівы гонар дзеці адчулі, калі ўвайшлі ў залу, дзе на сцяне размешчаны велізарны плакат з фотаздымкамі выпускнікоў школы Хоміча Анатоля і Літвіновіча Андрэя, якія сталі прызёрамі Другіх еўрапейскіх гульняў.

 

 

 

Продолжить чтениеНавучэнцы 1-4 класаў адправіліся на экскурсію ў горад Пружаны

Зімовыя канікулы. Дзень другі

     З самай раніцы ў школе панавала сапраўдная святочная атмасфера. Весела і забіяцка прайшоў навагодні ранішнік. Навучэнцы 1-6 класаў адправіліся разам з казачнымі героямі за навагоднімі прыгодамі ў Дзедамарозаўку. Дзед Мароз і Снягурка віншавалі ўсіх з Новым годам, гулялі з рабятамі ў вясёлыя гульні і дарылі прысмакі.

    Навучэнцы 7-8 класаў прынялі ўдзел у гульні па беларускай мове. Шчаўкунова Ганна наведала прафілактычнае мерапрыемства ў Пружанскім РАУС і музей-сядзібу «Пружанскі палацык».

 

 

Продолжить чтениеЗімовыя канікулы. Дзень другі

Навагодні вечар «Навагодні вернісаж»

   Члены драматычнага гуртка пад кіраўніцтвам Вашчук А.В. падрыхтавалі і правялі цікавую навагоднюю праграму. Усе атрымалі порцыю добрага настрою і пазітыву ад добрай музыкі, танцаў, вясёлых конкурсаў і гульняў. Весяліліся так, што школа звінела ад музыкі, весялосці, добрага настрою, пазітыву.

 

 

Продолжить чтениеНавагодні вечар «Навагодні вернісаж»