Арганізавана работа рознаўзроставага атрада
Цікавыя заняткі для дзяцей у вёсцы Кацёлкі арганізуе кіраўнік ваенна-патрыятычнага выхавання Пекун Н. А.
Цікавыя заняткі для дзяцей у вёсцы Кацёлкі арганізуе кіраўнік ваенна-патрыятычнага выхавання Пекун Н. А.
Дзе, як не ў школе, яны больш яскравыя і запамінальныя. Цёплымі вечарамі можна ўзнавіць навыкі гульні ў валейбол, футбол, пабудаваць «замкі» з пяску. Для гэтага ёсць усе ўмовы на спартыўнай пляцоўцы.
Вось і прыйшоў час развітацца. За час наведвання аздараўленчага летніка дзеці паказалі свае ўменні і таленты. Яны спявалі, танцавалі, разыгрвалі сцэнкі. Пасля адбылося закрыццё змены. Кіраўніком аздараўленчага лагера Граб В.М. адзначаны найбольш актыўныя ўдзельнікі мерапрыемстваў лагера.
21 чэрвеня вучні 5 — 6 класаў адправіліся за новымі і яскравымі ўражаннямі ў паход па маршруце аг. Шані — в. Каштанаўка — аг. Шані. Дружнай кампаніяй дзеці прайшлі па маршруце, пагулялі ў розныя гульні, наведалі сядзібу Дзяконскіх, паўразбураныя збудаванні якой датуюцца XIX стагоддзем. Прыгатаваць нешта смачнае на адкрытым вогнішчы — асобны від задавальнення для летняга адпачынку. Уражанні, атрыманыя дзецьмі падчас паходу, яшчэ раз падкрэсліваюць тое, што самае прыгожае, цікавае, дзіўнае — побач з намі.
Атрад «Гномікі» пад кіраўніцтвам кіраўніка па ваенна-патрыятычным выхаванні Пекун Н. В. і педагога-арганізатара Каляды А. Г. прыняў удзел у раеннай інклюзіўнай спартыўнай акцыі «Інклюзіўны пікнік».
Экскурсія ў Пружанскі РАУС
Заняткі для атрада «Непаседы» праводзяць інструктар па фізкультурна-аздараўленчай рабоце Сахарэвіч Мікалай Мікалаевіч і член валанцёрскага атрада «ДОМ» Рамановіч Анастасія.
Мерапрыемствы спартыўнай і інтэлектуальнай накіраванасці «Музычная карусель», «Займальная бочачка», «Спартыўная салянка», «На вяршыні Алімпу», «Лета – пара спартыўная!», «Летняе сонца на кожнай старонцы», «Я за здаровы лад жыцця!» зарадзілі выхаванцаў аздараўленчага лагера «Дружба» бадзёрым настроем і масай пазітыўных эмоцый.