7 чацвёртакласнікаў школы былі прыняты ў піянеры 17 мая

19 мая — Дзень піянерыі! Праходзіць час, мяняюцца людзі, перакананні і сама гісторыя, а піянерскі рух жыве і застаецца патрэбным для юнага пакалення. Сёння на ўрачыстым піянерскім зборы наша піянерская дружына папоўнілася новымі членамі. 7 чацвёртакласнікаў школы былі прыняты ў піянеры. На зборы вучні перад сваімі сябрамі далі ўрачыстае абяцанне любіць сваю Радзіму, быць сумленнымі і справядлівымі, прытрымлівацца традыцый БРПА. Піянераў-навічкоў павіншавалі прысутныя піянеры і іх класны кіраўнік Ханіла І.В.

Продолжить чтение7 чацвёртакласнікаў школы былі прыняты ў піянеры 17 мая

У піянерскай дружыне імя М.Казея прайшоў збор “Юныя абаронцы за мір і свабоду”

У Міжнародны дзень юнага героя-антыфашыста ў піянерскай дружыне імя М.Казея прайшоў збор “Юныя абаронцы за мір і свабоду”. Актывісты дружыны нагадалі аб тяжкіх выпрабаваннях, якія выпалі на долю мірных жыхароў падчас Вялікай Айчыннай вайны, аб дзейнасці і самаадданасці піянераў-герояў, якія цаной свайго жыцця набліжалі перамогу. Вучні праглядзелі відэасюжэт, якія больш падрабязна расказаў пра подзвіг З.Партновай, М.Казея, Л.Голікава, А.Чакаліна, В.Коціка, Л.Герасіменка. Піянеры змайстравалі белых голубаў, сімвал міру і згоды на планеце, і прыйшлі да высновы, што мір на зямлі патрэбна берагчы.

Продолжить чтениеУ піянерскай дружыне імя М.Казея прайшоў збор “Юныя абаронцы за мір і свабоду”

З членамі ГА БРПА была праведзена інтэлектуальна-забаўляльная гульня «Піянерскі квіз»

З мэтай развіцця новых забаўляльных форм работы з членамі ГА БРПА была праведзена інтэлектуальна-забаўляльная гульня «Піянерскі квіз». Удзельнічаючы ў гульні, піянеры рыхтаваліся да раённага этапу квіза.

Продолжить чтениеЗ членамі ГА БРПА была праведзена інтэлектуальна-забаўляльная гульня «Піянерскі квіз»

Піянерскі збор «Жыць па-піянерску — гэта значыць…» прайшоў у атрадзе 7 класа

Піянерскі збор «Жыць па-піянерску — гэта значыць…» прайшоў у атрадзе 7 класа. У ходзе збору піянеры ў гульнявой форме ўзгадалі законы і правілы піянераў. Кожны меў магчымасць выказацца, ці жыве ён паводле гэтых законаў. Такія гульні развіваюць у дзяцей лагічнае мысленне, кемлівасць. Для некаторых гэта магчымасць праявы сваіх здольнасцей, самасцвярджэння.

 

Продолжить чтениеПіянерскі збор «Жыць па-піянерску — гэта значыць…» прайшоў у атрадзе 7 класа