Дапамога бліжняму
Члены ГА БРПА ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» прынялі ўдзел у акцыях «Гірлянда жаданняў» і «Тэрыторыя чараўніцтва». У нашых сілах зрабіць жыццё людзей лепшым, напоўніць яго цяплом і святлом!
Члены ГА БРПА ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» прынялі ўдзел у акцыях «Гірлянда жаданняў» і «Тэрыторыя чараўніцтва». У нашых сілах зрабіць жыццё людзей лепшым, напоўніць яго цяплом і святлом!
У рамках святкавання 85-годдзя Пружанскага раёна кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні Пекун Н.А. сумесна з педагогам-арганізатарам Калядой А.Г. правялі для навучэнцаў 5-7 класаў інтэрактыўную піянерскую гульню «Памяць пакаленняў». Атрыманы досвед садзейнічаў фарміраванню пачуцця гонару за нашу гісторыю, за дасягненні беларускага народа.
У піянерскай дружыне імя Марата Казея ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» адбыўся дружынны этап інтэлектуальна-забаўляльнай гульні «Вялікая піянерская гульня». У час гульні піянеры павінны былі адказаць на пытанні шасці тураў і рызыка-тура. Гульня праходзіла ў цёплай атмасферы, дзе кожны змог праявіць свае веды, логіку і навыкі каманднай гульні. Заданні былі вельмі цікавымі, піянеры атрымалі масу станоўчых эмоцый!
22 лістапада акцябраты ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» сталі ўдзельнікамі дружыннага этапу інтэлектуальнай гульні «Вялікая акцябрацкая гульня». У працэсе гульні навучэнцы актуалізавалі свае веды пра Беларусь і яе сімвалы. Гульня даставіла масу захаплення, пазітыўных эмоцый і неверагодных пачуццяў: сумненні і прыняцці правільнага рашэння, рызыка і велізарная радасць ад адгаданага пытання!
15 лістапада для навучэнцаў 2 класа стаў урачысты і запамінальны дзень, бо менавіта ў гэты дзень яны ўступілі ў шэрагі Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі, яны сталі акцябратамі. Павандраваўшы па промнях акцябрацкай зорачкі, рабяты даказалі, што яны разумныя, смелыя, дружныя, умелыя, спартыўныя і вясёлыя і вартыя насіць званне акцябронак.
У рамках Тыдня бацькоўскай любові члены ГА БРПА аформілі тэматычны стэнд і правялі для навучэнцаў школы яго прэзентацыю. На стэндзе размешчаны фота і выказванні вялікіх людзей аб ролі бацькоў і сям’і ў жыцці кожнага чалавека, яны прымушаюць задумацца кожнага аб сваіх адносінах да членаў сям’і і падзякаваць бацькоў за любоў.
У шосты школьны дзень члены ГА «БРПА «ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» наведалі ветэранаў педагагічнай працы і былых работнікаў школы, павіншавалі іх з Днём настаўніка. Увага маладога пакалення для састарэлых людзей вельмі патрэбна і заўсёды дастаўляе шмат пазітыўных эмоцый. Рабяты пажадалі моцнага здароўя, дабрабыту і даўгалецця.
Мэтай дадзенай акцыі з’яўляецца выхаванне ў дзецях клопату пра людзей, пачуцці міласэрнасці, спагады, жадання прыйсці на дапамогу і павагі да пажылых людзей.
Напярэдадні Дня пажылых людзей, які традыцыйна адзначаецца ў нашай краіне 1 кастрычніка, члены “БРПА” правялі акцыю «Хвілінкі радасці». Сонечнае надвор’е, шамаценне лісця пад нагамі, усмешлівыя вочы пажылых людзей — усё гэта прынесла толькі пазітыўныя эмоцыі ўсім яе ўдзельнікам, а галоўнае, тым, для каго яна праводзілася.
Мерапрыемствы, прысвечаныя Дню БРПА, прайшлі ў піянерскай дружыне імя Марата Казея ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма». На перапынках усе атрады мелі магчымасць згуляць у гульню «Піянерскі лабірынт», якую прыдумалі піянеры нашай школы. Гульня дапамагае раскрыцца лідарскім якасцям піянера, з’яднаць калектыў. Святочны дзень завяршыўся ўрачыстым зборам піянерскай дружыны «Салют, БРПА!». Віншуем усіх піянераў і жадаем ім далейшых перамог і здзяйсненняў!