13 верасня- Дзень нараджэння Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі

     Беларуская піянерыя- школа выхавання падрастаючага пакалення ў духу любові і адданасці Радзіме. Дзень нараджэння Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі  — свята, якое аб’ядноўвае сучасных акцябрат, піянераў, піянерважатых, і тых, хто ў душы застаецца піянерам нашай краіны – Рэспублікі Беларусь. Піянеры правялі віншавальную акцыю да Дня нараджэння БРПА. Піянерская дружына імя Марата Казея жадае ўсім рабятам новых слаўных пачынанняў, моладзевага аптымізму, надзейных сяброў, поспехаў ва ўвасабленні задуманага, радасці ад дасягнутай мэты, выдатнага настрою!

 

Продолжить чтение13 верасня- Дзень нараджэння Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі

Вучні школы наведалі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны

Напярэдадні Дня Незалежнасці і 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў ветэран Вялікай Айчыннай вайны Гуга Лідзія Васільеўна, ветэран Вялікай Айчыннай вайны Бабрук Марыя Аляксандраўна і вязень Гарэйка Алена Лявонцьеўна прымаюць віншаванні ад навучэнцаў. На жаль, усё менш застаецца ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, але з кожным годам мы ўсё больш шануем гэты бязмерны подзвіг і памятаем, што мы ў неаплатным абавязку перад людзьмі, якія коштам свайго жыцця прынеслі нам доўгачаканую Перамогу. #мыпомнім

Продолжить чтениеВучні школы наведалі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны

У рамках святкавання 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў навучэнцы 1,2,4 класаў наведалі помнік лётчыкам 33-га знішчальнага авіяцыйнага палка, якія сустрэлі пачатак Вялікай вайны ў небе Брэстчыны.

Продолжить чтениеУ рамках святкавання 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў навучэнцы 1,2,4 класаў наведалі помнік лётчыкам 33-га знішчальнага авіяцыйнага палка, якія сустрэлі пачатак Вялікай вайны ў небе Брэстчыны.

Дзень піянерскага сяброўства — адзначае 19 мая Грамадскае аб’яднанне «Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя»

Адно з самых яркіх піянерскіх свят — Дзень піянерскага сяброўства — адзначае 19 мая Грамадскае аб’яднанне «Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя». Аб’ядноўваючы ў сваіх шэрагах больш за 570 тысяч хлапчукоў і дзяўчынак, піянераў і акцябрат, дарослых лідэраў — педагогаў і кіраўнікоў, Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя з’яўляецца адной з лідзіруючых грамадскіх арганізацый у Рэспубліцы Беларусь. З заклікам “Да спраў на карысць Радзімы, да дабра і справядлівасці будзь гатовы!”, у якім закладзены асноўныя прынцыпы – Справа, Дабро, Радзіма, Справядлівасць!, беларуская піянерыя накіроўвае ўсю сваю энергію на карысць роднай і любімай краіны і актыўна крочыць у нагу з часам.

Продолжить чтениеДзень піянерскага сяброўства — адзначае 19 мая Грамадскае аб’яднанне «Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя»

Удзел у раённым злёце прадстаўнікоў грамадскага аб’яднання «Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя».

Напярэдадні Дня піянерыі з мэтай прапаганды дзейнасці дзіцячых арганізацый і аб’яднанняў, фарміравання ідэйна-маральнай і грамадзянска-патрыятычнай культуры падрастаючага пакалення, патрыятычнага выхавання навучэнцаў, папулярызацыі грамадскага дзіцячага руху, абмену вопытам работы дзіцячых арганізацый і аб’яднанняў у працэсе рознабаковых зносін дзіцячых лідэраў 18 мая 2024 года на базе дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 1 г.Пружаны імя Чырванасцяжнай Беларускай ваеннай акругі» прайшоў раённы злёт прадстаўнікоў грамадскага аб’яднання «Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя».

6 самых актыўных членаў ГА «БРПА» нашай дружыны сталі ўдзельнікамі гэтага мерапрыемства. Злёт быў сапраўдным святам: актывісты спявалі, танцавалі, прымалі віншаванні, а лепшыя піянеры і піянерскія дружыны раёна атрымалі заслужаныя ўзнагароды.

Продолжить чтениеУдзел у раённым злёце прадстаўнікоў грамадскага аб’яднання «Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя».

7 чацвёртакласнікаў школы былі прыняты ў піянеры 17 мая

19 мая — Дзень піянерыі! Праходзіць час, мяняюцца людзі, перакананні і сама гісторыя, а піянерскі рух жыве і застаецца патрэбным для юнага пакалення. Сёння на ўрачыстым піянерскім зборы наша піянерская дружына папоўнілася новымі членамі. 7 чацвёртакласнікаў школы былі прыняты ў піянеры. На зборы вучні перад сваімі сябрамі далі ўрачыстае абяцанне любіць сваю Радзіму, быць сумленнымі і справядлівымі, прытрымлівацца традыцый БРПА. Піянераў-навічкоў павіншавалі прысутныя піянеры і іх класны кіраўнік Ханіла І.В.

Продолжить чтение7 чацвёртакласнікаў школы былі прыняты ў піянеры 17 мая