Прафілактычная гутарка з начальнікам ІСН Клімашэвічам В.М.

Начальнік ІСН Пружанскага РАУС Клімашэвіч В.М.правёў прафілактычную гутарку з вучнямі 6 класа на тэму недапушчэння ўдзелу ў несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах, прычыненне шкоды здароўю аднагодкам, а таксама нагадаў аб прафілактыцы злачынстваў у сферы палавой недатыкальнасці.

 

Продолжить чтениеПрафілактычная гутарка з начальнікам ІСН Клімашэвічам В.М.

Шукаем шляхі зносін з людзьмі і рэцэпт шчаслівай сям’і

У рамках Месячніка па фарміраванні пазітыўна-арыентаванай асобы вучні 2 класа праявілі свае творчыя здольнасці ў стварэнні сваіх ідэй на паперы «Што такое дружная сям’я?». Маленькія школьнікі шукалі рэцэпт шчаслівай сям’і. А вучні 8 класа на гадзіне павагі «Вучымся паважаць іншых людзей» шукалі аптымальныя і эфектыўныя шляхі будавання зносін з іншымі людзьмі.

 

Продолжить чтениеШукаем шляхі зносін з людзьмі і рэцэпт шчаслівай сям’і

Прафілактыка кіберзлачынстваў

Кіберзлачыннасць  з’яўляецца новай і адной з хутка развіваюцца формай транснацыянальнай злачыннасці. Сетка інтэрнэт стала практычна незаменным сродкам паўсядзённай сувязі і абмену інфармацыяй па ўсім свеце, і злачынцы не могуць гэтым не карыстацца. З мэтай прафілактыкі кіберзлачынстваў для вучняў 6 класа праведзена гутарка з удзелам участковага інспектара Пружанскага РАУС Ката А.В. Школьнікі азнаёміліся з рознымі шляхамі махлярстваў і спосабамі прафілактыкі.

Продолжить чтениеПрафілактыка кіберзлачынстваў

Асцярожна: тэлефонныя махляры!

Намеснік начальніка Пружанскага РАУС Панасюк С.А. правёў прафілактычную гутарку сярод педагогаў пра кібербяспеку. Апошні час махляры шукаюць новыя віды і формы адбірання грошай з насельніцтва. Таму гэтая тэма з’яўляецца надзвычай актуальнай. Сяргей Анатольевіч прывёў прыклады махлярства па Пружанскім раёне, назваў лічбы пацярпелых, адзначыў  стыль паводзін людзей падчас званкоў, звярнуў увагу на неабходнасць асцярожных паводзін падчас размоў па мабільным тэлефоне.

 

Продолжить чтениеАсцярожна: тэлефонныя махляры!

Вучымся бачыць, разумець, ацэньваць

У рамках Месячніка па фарміраванні пазітыўна-арыентаванай асобы вучні 5-7 класаў прынялі ўдзел у практычным занятку “Яднанне людзей – непарушная крэпасць”. Дзеці вучыліся бачыць, разумець, ацэньваць пачуцці і дзеянні іншых асоб, тлумачыць свае роздумы. Трэнінгавыя заданні, гульні і практыкаванні былі накіраваны на замацаванне ўзаемаадносін у камандзе і паляпшэнне ўзаемаразумення.

Продолжить чтениеВучымся бачыць, разумець, ацэньваць

Шчырая размова ля кастра

У рамках Месячніка па фарміраванні пазітыўна-арыентаванай асобы вучні 6-8 класаў адправіліся ў паход. У лясным масіве ля кастра адбылася шчырая размова «Якім я бачу шчасце?». Педагогі школы выказалі свой пункт гледжання на гэту тэму і запрасілі падлеткаў выказаць свае думкі. У кожнага яно сваё — шчасце. Адзін яго бачыць у стварэнні дружнай і вялікай сям’і, другі марыць пабудаваць уласны дом у Брэсце, трэці марыць пра здароўе сваіх родных. Але ўсе разам зышліся на думцы, што шчасце — гэта найвялікшае пачуццё, пра якое марыць кожны чалавек.

Продолжить чтениеШчырая размова ля кастра

Адкрытая размова «Цана залежнасці — жыццё»

У рамках Месячніка па фарміраванні пазітыўна-арыентаванай асобы педагог сацыяльны Чыбісавай М.В. запрасіла вучняў 7-10 класаў падзяліцца сваім меркаваннем у адкрытай размове «Цана залежнасці — жыццё». Госцем мерапрыемства стаў святар Свята-Мікалаеўскай царквы в.Засімавічы айцец Сергій, які падзяліўся з падлеткамі сваім пунктам гледжання на гэту тэму. Жыццё адно, і яго трэба пражыць годна.

 

Продолжить чтениеАдкрытая размова «Цана залежнасці — жыццё»

Месячнік па фарміраванні пазітыўна-арыентаванай асобы пачаўся ў школе

У рамках Месячніка па фарміраванні пазітыўна-арыентаванай асобы ў школе праходзяць класныя гадзіны і гадзіны зносін, накіраваная на згуртаванне вучнёўскага калектыву. У зразумелай для вучняў  форме разбіраліся сітуацыі  і рабіліся высновы , што неабходна быць добрым, шчырым, спагадлівым чалавекам.

 

Продолжить чтениеМесячнік па фарміраванні пазітыўна-арыентаванай асобы пачаўся ў школе

Фарміруем каштоўнасныя адносіны да жыцця

У рамках Месячніка па фарміраванні пазітыўна-арыентаванай асобы педагог-псіхолаг ДУА “Пружанскі СПЦ” Літвіновіч Т.С. правяла трэнінгавыя заняткі з вучнямі 8-10 класаў па фарміраванні каштоўнасных адносін да жыцця.

Продолжить чтениеФарміруем каштоўнасныя адносіны да жыцця

“Стоп! Булінг!”

Педагог-псіхолаг ДУА “Пружанскі СПЦ” Літвіновіч Т.С. у рамках акцыі «Булінг? Не ў маёй школе!» правяла класную гадзіну “Стоп! Булінг!” для вучняў 5-6 класаў з выкананнем разнастайных псіхалагічных прыёмаў і метадаў, якія дзеці з ахвотай практыкавалі і праявілі зацікаўленасць у такой форме падачы актуальнай для іх інфармацыі.

Продолжить чтение“Стоп! Булінг!”