Ведаць, каб не спатыкнуцца

Пад такой назвай прайшла ў школе адкрытая размова, на якую былі запрошаны настаяцель Свята-Мікалаеўскай царквы в. Засімавічы айцец Сергій, загадчык Шаняўскога ФАПа Рыбачок Я.Р., педагог сацыяльны Арабей А.Я., настаўнік біялогіі Граб В.М.

Падчас правядзення мерапрыемства Яўгенія Рыгораўна пазнаёміла вучняў з наступствамі ўжывання алкаголю і наркотыкаў. Айцец Сергій расказаў старшакласнікам аб адносінах царквы да шкодных звычак. Са змяненнямі і новай рэдакцыяй КоАП, у якой была ўдасканалена сістэма спагнанняў, пазнаёміла Алена Якаўлеўна. Напрыканцы  размовы вучням была прапанавана для прагляду і абмеркавання  прэзентацыя «Мы за здаровы лад жыцця», падрыхтаваная Граб В.М.

Продолжить чтениеВедаць, каб не спатыкнуцца

Са спортам па жыцці

Весела і бадзёра прайшоў дзень скакуна ў школе. Усе вучні ўдзельнічалі ў спаборніцтвах па скачках. Пачаткоўцы прынялі ўдзел у спартландыі “Спорт – здароўе, спорт – гульня”. Вучні 5 — 9 класаў праявілі сваю спрытнасць у спартландыі “Дасягні трыумфу!”

Продолжить чтениеСа спортам па жыцці

Кожную суботу разам

У суботу, 27 лютага, пачаткоўцы прынялі ўдзел у конкурсе малюнкаў «Фізкультуру любіць — здаровым быць». Вучні 5 — 9 класаў паказалі свае веды ў пазнавальнай гульні “Як не стаць ахвярай шкодных звычак”. Старшакласнікі абмяркоўвалі праблемы ўжывання наркатычных сродскаў у адкрытым дыялогу “Моладзь за здаровы лад жыцця”.

 

Продолжить чтениеКожную суботу разам

Кожную суботу разам

13 лютага вучні школы прынялі актыўны ўдзел у спаборніцтвах па шахматах і шашках.

Таксама ў гэты дзень пачаткоўцы здзейснілі падарожжа ў мінулае “Памяць жыве”, а вучні 5 — 9 класаў наведалі ўрок мужнасці “Душы, абпаленыя Афганам”, дзе школьнікі ўзгадалі жудасныя падзеі Афганскай вайны, успомнілі герояў-інтэрнацыяналістаў Пружаншчыны, ушанавалі іх памяць хвілінай маўчання.

Продолжить чтениеКожную суботу разам

У суботу, 23 студзеня, вучні 5 — 9 класаў здзейснілі паход на лыжах па маршруту аг. Шані – ур. Пясчына – аг. Шані.

Продолжить чтениеУ суботу, 23 студзеня, вучні 5 — 9 класаў здзейснілі паход на лыжах па маршруту аг. Шані – ур. Пясчына – аг. Шані.

Усе на лыжню

Прыйшла да нас сапраўдная зіма са снегам і марозам. Як жа не скарыстацца такой магчымасцю?!
20 студзеня для вучняў 5 — 10 класаў былі праведзены лыжныя гонкі, якія сталі для вучняў сапраўдным святам. Першае месца сярод дзяўчынак заняла Куртава Аліна. Крыху адстала ад яе Батура Ксенія, якая заняла другое месца. Трэцяе месца падзялілі паміж сабою Ніпарка Ганна і Бульц Наталля. Сярод хлопчыкаў месцы размеркаваліся наступным чынам: Кавальчук Мікіта – 1 месца, Літвіновіч Андрэй – 2 месца, Кузьміч Даніл і Казлоўскі Уладзіслаў – 3 месца. Віншуем пераможцаў. Так трымаць!

Продолжить чтениеУсе на лыжню

Снежны снайпер

З раённага этапу Рэспубліканскіх спаборніцтваў па біятлоне вучні старэйшай узроставай групы прывезлі дыплом за ІІІ месца. Віншуем Аліну Куртаву, Мікіту Кавальчука і настаўніка фізічнай культуры Печнікава Дзмітрыя Алегавіча!

Продолжить чтениеСнежны снайпер

Дзень алімпійскай адукацыі

У суботу, 19 снежня, пачаткоўцы прынялі ўдзел у інтэлектуальнай гульні “Талісманы алімпійскага руху”. Вучні 5 — 7 класаў праглядзелі і абмеркавалі відэафільм “З гісторыі Алімпійскіх гульняў”. Старшакласнікі спаборнічалі ў брэйн – рынгу “Беларусь спартыўная”.

Продолжить чтениеДзень алімпійскай адукацыі

Дзень здароўя. Дзень спартыўнай гульні (Дзень рэкордаў)

У суботу, 14 лістапада, вучні школы прынялі ўдзел у спартыўных гульнях футбол (1 – 5 кл.) і піянербол (6 – 9 кл.). Таксама пачаткоўцы ўдзельнічалі ў спартыўных спаборніцтвах “Стартуюць усе” сабралі. Вучні 5 — 9 класаў праявілі свае ўменні і навыкі ў інтэлектуальных спаборніцтвах “Ці ведаеце вы?”

Продолжить чтениеДзень здароўя. Дзень спартыўнай гульні (Дзень рэкордаў)