З 16 па 30 снежня пройдзе рэспубліканская інфармацыйна-прапагандысцкая кампанія «Бяспечны Новы год!»

    Каб калядныя і навагоднія святы не былі азмрочаны пажарамі і надзвычайнымі здарэннямі, ратавальнікі традыцыйна ў перыяд з 16 па 30 снежня правядуць рэспубліканскую інфармацыйна-прапагандысцкую кампанію «Бяспечны Новы год!». Прымайце ўдзел у кампаніі і атрымлівайце не толькі новыя веды ў галіне бяспекі, але і карысныя падарункі, станоўчыя эмоцыі і прыемныя ўспаміны, якія дазволяць вам сустрэць надыходзячы 2025 год ярка і без надзвычайных здарэнняў!

Продолжить чтениеЗ 16 па 30 снежня пройдзе рэспубліканская інфармацыйна-прапагандысцкая кампанія «Бяспечны Новы год!»

Правілы паводзін на вадзе зімой для моладзі

     Узімку вадаёмы могуць выглядаць панадліва, але бяспека павінна быць на першым месцы! Вось некалькі важных правілаў, якія дапамогуць вам пазбегнуць непрыемнасцяў:
* Не выходзьце на лёд у адзіночку. Заўсёды бярыце з сабой кампанію. У выпадку непрадбачанай сітуацыі, дапамога будзе побач.
* Праверце таўшчыню лёду. Мінімальная бяспечная таўшчыня лёду для прагулак- 10 см. Абходзьце тонкія ўчасткі, асабліва паблізу плыняў і крыніц. Пазбягайце месцаў з цягам. Кропкі, дзе лёд тонкі або яго няма наогул, часта сустракаюцца каля мастоў і ўпадзенняў рэк.
* Не катайцеся на каньках на непратэставаным лёдзе. Нават калі здаецца, што лёд моцны, лепш праверыць яго з дапамогай больш цяжкага прадмета.
* Майце з сабой выратавальныя сродкі. Выратавальны круг ці вяроўка могуць выратаваць жыццё вашаму сябру, калі ён праваліцца пад лёд.
* Будзьце асцярожныя з азартнымі гульнямі на лёдзе. Лёд можа трэснуць у любы момант — не рызыкуйце! Памятаеце: зімой на вадзе галоўнае- ваша здароўе і бяспека!

Продолжить чтениеПравілы паводзін на вадзе зімой для моладзі

     МНС нагадвае:
✅ не пакідаць дзяцей без нагляду!
✅ схавайце запалкі і іншыя запальныя прадметы ў недаступнае для дзяцей месца;
✅ растлумачце базавыя правілы бяспекі і, да чаго можа прывесці свавольства з агнём;
✅ раскажыце правілы паводзін пры пажары (не панікаваць, не хавацца, не спрабаваць выратаваць свае цацкі, а адразу выбягаць з хаты на вуліцу і клікаць на дапамогу дарослых) і як карыстацца тэлефонам;
✅ вывучыце з дзіцём тэлефоны МНС — 101 і 112.

Продолжить чтение

Члены атрада ЮІР ДУА» Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» правялі для навучэнцаў 4,5 класаў прафілактычную акцыю «Стань прыкметней на дарозе»

     У рамках Адзінага дня ведаў Правілаў дарожнага руху «Флікер — твая абарона на дарозе!» члены атрада ЮІР ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» правялі для навучэнцаў 4,5 класаў прафілактычную акцыю «Стань прыкметней на дарозе». Юідаўцы нагадалі рабятам, што флікер — гэта невялікае святлоадбівальнае прыстасаванне, якое, дзякуючы сваім уласцівасцям, дапамагае зрабіць пешаходаў больш прыкметнымі ў цёмны час сутак або ва ўмовах дрэннай бачнасці. Выкарыстанне флікераў дасць магчымасць не толькі павысіць уласную бяспеку, але і забяспечыць бяспеку навакольных.

Продолжить чтениеЧлены атрада ЮІР ДУА» Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» правялі для навучэнцаў 4,5 класаў прафілактычную акцыю «Стань прыкметней на дарозе»

У рамках адзінага дня ведаў Правілаў дарожнага руху «Флікер — твая абарона на дарозе!» ва ўсіх класах прайшлі прафілактычныя мерапрыемствы

     У сучасным свеце бяспека ўдзельнікаў дарожнага руху становіцца ўсё больш актуальнай тэмай. Педагогі акцэнтавалі ўвагу вучняў на неабходнасць няўхільнага выканання правілаў дарожнага руху і пажадалі ўсім быць уважлівымі і асцярожнымі ўдзельнікамі дарожнага руху.

Продолжить чтениеУ рамках адзінага дня ведаў Правілаў дарожнага руху «Флікер — твая абарона на дарозе!» ва ўсіх класах прайшлі прафілактычныя мерапрыемствы

З 4 па 27 лістапада на Пружаншчыне пройдзе кампанія МНС «Не прапальвай сваё жыццё!»

     «Выпіў-закурыў-заснуў» — формула пажару, штогод забірае жыццё курцоў. Неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні — адна з асноўных прычын пажараў у Рэспубліцы Беларусь. Статыстычныя дадзеныя вогненных здарэнняў, якія адбыліся па гэтай прычыне, не суцяшальныя: за 10 месяцаў 2024 года ў раёне адбылося 30 пажараў, а гібель склала 2 чалавек. Пляцоўкамі для правядзення мерапрыемстваў стануць інтэрнаты, чыгуначныя вакзалы і аўтавакзалы, гандлёвыя аб’екты. Работнікі МНС арганізуюць інтэрактыўныя заняткі, майстар-класы па выкарыстанні першасных сродкаў пажаратушэння, аказанні першай дапамогі, нагадаюць аб наступствах згубнай звычкі, прадэманструюць дзеянне аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка, відэаролікі «Ахвяры згубнай звычкі». Далучайцеся да мерапрыемстваў МНС, каб перамагчы ў барацьбе са згубнай звычкай  «Не прапальваць сваё жыццё » і зрабіць яе бяспечнай!

Продолжить чтениеЗ 4 па 27 лістапада на Пружаншчыне пройдзе кампанія МНС «Не прапальвай сваё жыццё!»