Тыдзень ведаў правілаў дарожнага руху пад дэвізам «Ведай правілы – шагай бяспечна!».

З 1 па 8 верасня ў школе прайшоў Тыдзень ведаў правілаў дарожнага руху пад дэвізам «Ведай правілы – шагай бяспечна!». Мерапрыемствы былі накіраваны на папярэджанне дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму. Педагогі ў чарговы раз нагадалі навучэнцам аб правілах бяспекі. Важна выхоўваць у дзяцей навыкі бяспечных паводзін на дарозе, навучыць іх правільна дзейнічаць і ведаць асноўныя аварыйныя сітуацыі, у якія трапляюць пешаходы.

Продолжить чтениеТыдзень ведаў правілаў дарожнага руху пад дэвізам «Ведай правілы – шагай бяспечна!».

З 4 па 25 верасня праводзіцца рэспубліканская акцыя па прафілактыцы электратраўматызму сярод непаўналетніх «пасябраваць з электратокам».

У сувязі з павялічанай у 2023 годзе колькасцю няшчасных выпадкаў з паразай электрычным токам непаўналетніх і з мэтай узмацнення прафілактычнай работы па прадухіленні падобных выпадкаў электратраўматызму ў перыяд з 4 па 25 верасня праводзіцца рэспубліканская акцыя па прафілактыцы электратраўматызму сярод непаўналетніх «пасябраваць з электратокам».

Продолжить чтениеЗ 4 па 25 верасня праводзіцца рэспубліканская акцыя па прафілактыцы электратраўматызму сярод непаўналетніх «пасябраваць з электратокам».

У рамках Дэкады бяспекі ў школе прайшла вучэбная эвакуацыя

У рамках Дэкады бяспекі ў школе прайшла вучэбная эвакуацыя. Каб пакінуць будынак, навучэнцам і работнікам спатрэбілася крыху больш за дзве хвіліны.

Продолжить чтениеУ рамках Дэкады бяспекі ў школе прайшла вучэбная эвакуацыя

Прафілактычная гутарка інспектара ІСН Пружанскага РАУС Кавалёва В. М. з навучэнцамі 9,11 класаў

 У ходзе гутаркі з навучэнцамі 9,11 класаў інспектар ІСН нагадаў дзецям аб правілах бяспечных паводзін на вуліцы і ў школе, а таксама расказаў аб адказнасці навучэнцаў за прычыненне шкоды здароўю сваім аднагодкам, аб прафілактыцы злачынстваў у сферы палавой недатыкальнасці непаўналетніх, асаблівую ўвагу звярнуў на правілы дарожнага руху, правілы паводзін у сетцы Інтэрнэт, адказнасць непаўналетніх за злачынствы і правапарушэнні.

Продолжить чтениеПрафілактычная гутарка інспектара ІСН Пружанскага РАУС Кавалёва В. М. з навучэнцамі 9,11 класаў

Яшчэ раз пра бяспеку

25 жніўня ў Шаняўскім сельскім клубе-бібліятэцы адбылася сустрэча жыхароў аграгарадка са старшым інспектарам РАНС Ліпко В. В. Вольга Васільеўна агучыла сумныя лічбы статыстыкі аб пажарах, якія адбыліся на тэрыторыі Пружанскага раёна, акцэнтавала ўвагу прысутных на неабходнасці выканання элементарных правілаў бяспечнага карыстання цепла- і электрапрыборамі ў побыце, нагадала аб правілах паводзін у летні і зімовы перыяд на вадзе. У гутарцы з навучэнцамі ўстановы адукацыі абазначыла найважнейшыя правілы паводзін на выпадак пажаранебяспечнай сітуацыі, падзялілася карыснымі інфармацыйнымі матэрыяламі ў выглядзе брашур-падказак аб правілах пажарнай бяспекі.

 

Продолжить чтениеЯшчэ раз пра бяспеку