Анонс суботы 22 лютага

У суботу 22 лютага для вас прапануюцца наступныя мерапрыемствы:

Дзень узаемадзеяння з сям’ёй

9.00 – 9.45  Забаўляльная праграма “Рамонак на шчасце” (1-4 класы)

Месца правядзення – кабінет №4

Адказны – Коверзнева І.М.

9.55 – 10.40 Калаж “Усё пачынаецца з сям’і” (5-8 класы)

Месца правядзення – кабінет № 7

Адказны – Сунік А.М.

9.55 – 10.40 Удзел у прафарыентацыйным мерапрыемстве “Кірмаш мэтавай падрыхтоўкі” (9 клас)

Месца правядзення –  УА “Пружанскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж”

Адказны – Аблаушка І.М.

10.00 – 12.00 Удзел у турніры настольных і дваравых гульняў “Мы гуляем” (4 клас)

Месца правядзення –  СШ №4

Адказны – Жырыкава Н.І.

Продолжить чтениеАнонс суботы 22 лютага

Дзень працоўнага навучання і прафарыентацыі. Ваенныя прафесіі

Субота 15 лютага прайшла ў школе як дзень працоўнага навучання і прафарыентацыі і ваенных прафесій. Ваенна-патрыятычная гульня “Зарнічка” сабрала разам вучняў 1-7 класаў. Для іх былі арганізаваны сапраўдныя ваенныя заданні, якія са спрытам выканалі будучыя абаронцы Айчыны. Рухомыя конкурсы чакалі самых маленькіх вучняў. Прафарыентацыйная гульня “Аб прафесіях важных, патрэбных і розных” для вучняў 5-7 класаў дазволіла пазнаёміцца з папулярнымі сучаснымі прафесіямі, запатрабаванымі на рынку працы. Для вучняў 8-9 класаў дзелавая гульня “Білет у будучыню” прапанавала сітуацыі, звязаныя з будучымі прафесіямі, і пошук дадатковай інфармацыі аб ваенных прафесіях, якія могуць зацікавіць хлопцаў. Такія мерапрыемствы дапамаюць вучням у самавызначэнні будучай прафесіі, развіць уменні і навыкі будучых абаронцаў Радзімы.

Продолжить чтениеДзень працоўнага навучання і прафарыентацыі. Ваенныя прафесіі

Анонс суботы 15 лютага

Дзень працоўнага навучання і прафарыентацыі. Ваенныя прафесіі

9.00 – 9.45  Ваенна-патрыятычная гульня “Зарнічка” (1-4 класы)

Месца правядзення – спортзала

Адказны – Сахарэвіч М.М., Пекун Н.А., класныя кіраўнікі.

9.55 – 10.40 Прафарыентацыйная гульня “Аб прафесіях важных, патрэбных і розных” (5-7 класы)

Месца правядзення – кабінет № 7

Адказны – Семянчук В.М.

9.55 – 10.40 Дзелавая гульня “Білет у будучыню” (8-9 класы)

Месца правядзення –  кабінет № 8

Адказны — Аблаушка І.М.

Продолжить чтениеАнонс суботы 15 лютага

Дзень прапаганды здаровага ладу жыцця

Днём прапаганды здаровага ладу жыцця стала субота 8 лютага. Квэст-гульня «У шахматным каралеўстве» паказала неблагія здольнасці вучняў 5- 9 класаў і выявіла лепшых сярод шашыстаў і шахматыстаў. Для вучняў 1-4 класаў гасцінна расчыніла свае дзверы ДУА ”Ліноўская сярэдняя школа” і запрасіла на гульню “Падарожжа ў горад здароўя”. Даспадобы прыйшліся малодшым школьнікам рухомыя і інтэлектуальныя конкурсы, падрыхтаваныя педагогамі. Пляцоўка ЗЛЖ “У нашым жыцці няма месца шкодным звычкам” запрасіла вучняў 5-7 класаў падзяліцца сваім меркаваннем наконт неабходнасці вядзення ЗЛЖ. Удзельнікі прыйшлі да высновы, што ЗЛЖ — гэта патрэба для растучага арганізма.  Кіналекторый “Як зберагчы рэпрадуктыўнае здароўе падлеткаў?” сабраў вучняў 8-9 класаў для абмеркавання актуальнага для падлеткаў пытання. Разам з Вашчук А.В. старшакласнікі шукалі адказы на пытанні аб сваім будучым.

Продолжить чтениеДзень прапаганды здаровага ладу жыцця

Анонс суботы 8 лютага

8 лютага для вас прапануюцца наступныя  мерапрыемствы:

Дзень прапаганды здаровага ладу жыцця

9.00 – 9.45  Спаборніцтвы “Снежны снайпер” (Квэст-гульня «У шахматным каралеўстве») (5- 9 класы)

Месца правядзення – спортзала

Адказны – Сахарэвіч М.М., класныя кіраўнікі.

9.55 – 10.40 Гульня “Падарожжа ў горад здароўя” на базе ДУА ”Слабадская сярэдняя школа” (1-4 класы)

Месца правядзення – ДУА ”Слабадская сярэдняя школа”

Адказны – Коверзнева І.М., Пекун Н.А.

9.55 –10.40 Пляцоўка ЗЛЖ “У нашым жыцці няма месца шкодным звычкам” (5-7 класы)

Месца правядзення – кабінет №11

Адказны – Менжынская Г.А.

9.55–10.40 Кіналекторый “Як зберагчы рэпрадуктыўнае здароўе падлеткаў?” (8-9 класы)

Месца правядзення – кабінет №5

Адказны – Вашчук Г.А.

Продолжить чтениеАнонс суботы 8 лютага

Дзень патрыятычнага, духоўна-маральнага выхавання

Субота  1 лютага ва ўстанове адукацыі была прысвечана развіццю патрыятычнага, духоўна-маральнага выхавання. Краязнаўчы брэйн-рынг  “Наша малая радзіма” запрасіў вучняў 1-4 класаў і ўключаў у сябе пытанні па геаграфіі, гісторыі, культурнай спадчыне Пружанскага раёна.  Інтэрактыўная пляцоўка “Патрыёт.bу” была карыснай для вучняў 5-8 класаў і прапанавала шмат цікавай інфармацыі пра нашу Радзіму.  Вечар сустрэчы з выпускнікамі “Гартаючы школьны альбом”, які быў падрыхтаваны сіламі вучняў старэйшых класаў, быў напоўнены вясёлымі ўспамінамі, сустрэчамі школьных сяброў, былых выпускнікоў,  і проста добрым настроем.

 

Продолжить чтениеДзень патрыятычнага, духоўна-маральнага выхавання

Анонс суботы 1 лютага

1 лютага для вас прапануюцца наступныя  мерапрыемствы:

Дзень патрыятычнага, духоўна-маральнага выхавання

9.00 – 9.45  Краязнаўчы брэйн-рынг  “Наша малая радзіма” (1-4 класы)

Месца правядзення – кабінет № 18

Адказны – Тарасава М.Б.

9.55 – 10.40 Інтэрактыўная пляцоўка “Патрыёт.bу” (5-8 класы)

Месца правядзення – кабінет № 8

Адказны – Пекун Н.А.

17.00–21.30 Вечар сустрэчы з выпускнікамі “Гартаючы школьны альбом” (7-10 класы)

Месца правядзення –  кабінет № 8

Адказны – Граб В.М., класныя кіраўнікі

Продолжить чтениеАнонс суботы 1 лютага

Дзень узаемадзеяння з сям’ёй

Субота 25 студзеня ў школе прайшла як дзень узаемадзеяння з сям’ёй.  Сямейныя пасядзелкі “Адпачываем з карысцю” былі арганізаваны для вучняў 1-4 класаў і іх бацькоў. Прыемна было разам з бацькамі праглядзець дзіцячую літаратуру, разам удзельнічаць у конкурсах і складаць прыказкі. У рамках работы занальнага цэнтра на базе школы адбыўся конкурс-гульня “Хорошо, что есть семья – она от бед хранит меня» для вучняў 5-7 класаў сумесна з ДУА «Слабодская сярэдняя школа» . Разнастайныя станцыі і прадуманыя заданні нікога не аставілі абыякавымі. Усе праявілі свае інтэлектуальныя здольнасці, каб прайсці па сцяжынках квэста.  Маладзёжны круіз “Усё пачынаецца  з сям’і”  аб’яднаў вучняў 8-9 класаў. Разам спрабавалі знайсці шлях да моцнай дружнай сям’і. Такія мерапрыемствы спрыяюць развіццю у дзяцей пазітыўнага стаўлення да сям’і як самага каштоўнага ў жыцці чалавека.

Продолжить чтениеДзень узаемадзеяння з сям’ёй

Анонс суботы 25 студзеня

25 студзеня для вас прапануюцца наступныя  мерапрыемствы:

Дзень узаемадзеяння з сям’ёй

9.00 – 9.45  Сямейныя пасядзелкі “Адпачываем з карысцю” (1-4 класы)

Месца правядзення – кабінет № 14

Адказны – Ханіла І.В.

9.55 – 10.40 Конкурс-гульня “Хорошо, что есть семья – она от бед хранит меня» у рамках работы занальнага цэнтра на базе ДУА «Ліноўская сярэдняя школа» (5-7 класы)

Месца правядзення – ДУА «Ліноўская сярэдняя школа»

Адказны – Семянчук В.М., класныя кіраўнікі.

9.55 – 10.40 Маладзёжны круіз “Усё пачынаецца  з сям’і”  (8-9 класы)

Месца правядзення –  кабінет № 8

Адказны — Сунік А.М.

Продолжить чтениеАнонс суботы 25 студзеня

Дзень працоўнага навучання і прафесій

18 студзеня шосты школьны дзень запрасіў вучняў пазнаёміцца з прафесіямі і папрацаваць самым. Для вучняў 1-4 класаў была арганізавана экскурсія ў сельскую бібліятэку “Кніжнае царства запрашае”. Загадчык Шаняўскога сельскага клуба-бібліятэкі Кабрынец Т.Ф. правяла інтэрактыўны занятак, пазнаёміла з дзіцячымі выданнямі і арганізавала выставу да 85-годдзя Пружанскага раёна, з якой дзеці мелі магчымасць пазнаёміцца таксама. Творчая майстэрня “Экакармушкі для птушак”  прыйшлася даспадобы вучням 5-6 класаў. Сумесна з кіраўніком аб’яднання па інтарэсах Коверзневай І.М., настаўнікам біялогіі Жэдзік Г.М. і педагагам-арганізатарам Жырыкавай Н.І.  вырабілі розныя па стылі і напаўненні кармушкі,  разам з настаўнікамі яны былі развешаны і замацаваны ў школьным садзе. А літаратурны вечар “Вобразная, вольная, пявучая…” быў арганізаваны для 7-10 класаў і ўключаў у сябе чытанне вершаў, разгадванне рэбусаў, запіс самых прыгожых выразаў на беларускай мове, нават танцы пад гукі беларускіх мелодый.

Продолжить чтениеДзень працоўнага навучання і прафесій