Анонс суботы 13 красавіка

13 красавіка для вас прапануюцца наступныя мерапрыемствы:

0900 – 0945 Спартыўныя спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы

“Зрабі крок да здароўя” (1 – 9 класы)    

Месца правядзення – стадыён

Адказныя Сахарэвіч М.М., класныя кіраўнікі

0955 – 1040 Відэасалон “Беражы сябе для жыцця!” з удзелам членаў валанцёрскага атрада “ДОМ” (5 – 9 класы)    

Месца правядзення –  кабінет № 8

Адказныя Сунік А.М., класныя кіраўнікі

0900 – 1400 Удзел у раённым злёце-конкурсе юных інспектароў руху”

(6 – 11клас)

Месца правядзення –  СШ № 5 г. Пружаны

Адказныя Каляда А.Г.,Чыбісава М.В., класныя кіраўнікі

Продолжить чтениеАнонс суботы 13 красавіка

Вучні 9 класа прынялі ўдзел у раённым прафарыентацыйным мерапрыемстве «Квіток у будучыню»

У рамках Года якасці і з мэтай павышэння матывацыі моладзі да ўсвядомленага выбару прафесіі, вучні 9 класа прынялі ўдзел у раённым прафарыентацыйным мерапрыемстве «Квіток у будучыню». Якое адбылося на базе ДУА «Сярэдняя школа №5 г. Пружаны». Вучні сустрэліся з прадстаўнікамі розных прафесій. Паспрабавалі сябе ў ролі медыцынскіх работнікаў і пацыентаў, лабарантаў, кандытараў. У фае школы была арганізавана выстава буклетаў па розных прафесіях. Пасля праходжання выставак прадпрыемстваў у актавай зале быў арганізаваны невялікі канцэрт. Былі прадстаўлены відэаролікі з удзелам маладых спецыялістаў розных прафесій. Са словамі на дарогу да дзевяцікласнікаў звярнуліся работнікі адукацыі.

Продолжить чтениеВучні 9 класа прынялі ўдзел у раённым прафарыентацыйным мерапрыемстве «Квіток у будучыню»

Вучні школы прынялі ўдзел у рэспубліканскай акцыі «Аднавім лясы разам»

У рамках Года якасці і рэалізацыі праекта «Зялёныя школы» вучні і педагогі ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» далучыліся да рэспубліканскай  акцыі «Аднавім лясы разам» і прыбралі смецце ў лясным масіве аг.Шані.

Кожны ўдзельнік акцыі ўнёс захаванне ляснога багацця нашай краіны.

Продолжить чтениеВучні школы прынялі ўдзел у рэспубліканскай акцыі «Аднавім лясы разам»

Анонс суботы 6 красавіка

6 красавіка для вас прапануюцца наступныя мерапрыемствы:

0900 – 0945 Гульнёвая параграма “Пра сяброў і сяброўства” (1 – 4 класы)    

Месца правядзення – кабінет № 4

Адказныя Коверзнева І.М., класныя кіраўнікі

0955 – 1040 Валанцёрскі навігатар “Хто, калі не мы”, акцыя “Аднавім лясы разам!”, прысвечаная Году якасці (5 – 8 класы)    

Месца правядзення –  вадаём, лес аг. Шані

Адказныя Семянчук В.М., класныя кіраўнікі

0930 – 1130 Удзел у раённым прафарыентацыйным мерапрыемстве “Білет у будучае” (9 клас)

Месца правядзення –  СШ № 5 г. Пружаны

Адказныя Чыбісава М.В., класныя кіраўнікі

Продолжить чтениеАнонс суботы 6 красавіка

Суботнік у рамках месячніка па добраўпарадкаванні і навядзенні парадку прайшоў 30 сакавіка

У рамках Года якасці і месячніка па добраўпарадкаванні і навядзенні парадку на зямлі працоўныя калектывы ААТ «Шані-аграпрадукт», сельвыканкама, сельскага клуба-бібліятэкі, мясцовыя жыхары і проста неабыякавыя людзі выйшлі 30 сакавіка на ўсеагульны суботнік па навядзенні парадку ў аг.Шані. Навучэнцы і педагогі ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» прынялі актыўны ўдзел у суботніку. Разам мы робім нашу малую радзіму чысцейшай, святлейшай і прыгажэйшай.

Продолжить чтениеСуботнік у рамках месячніка па добраўпарадкаванні і навядзенні парадку прайшоў 30 сакавіка

Анонс суботы 30 сакавіка

30 сакавіка для вас прапануюцца наступныя мерапрыемствы:

Дзень школьных традыцый

0900 – 0945 Школа творчых навук “Цуда-ручкі, цуда-штучкі” (1 – 4 класы)    

Месца правядзення – кабінет № 14

Адказныя Тарасава М.Б., класныя кіраўнікі

0900 – 0945 Акцыя “За любімую Беларусь!” (8, 9,11 класы)

Месца правядзення –  кабінет № 8   

Адказныя Жырыкава Н.І., класныя кіраўнікі

1000 – 1045 Сэлфі-тур “Наш раён – Пружанскі” (5 – 7 класы)    

Месца правядзення –  кабінет № 8

Адказныя Чыбісава М.В., класныя кіраўнікі

Продолжить чтениеАнонс суботы 30 сакавіка

Дзень узаемадзеяння з сям’ёй

23 сакавіка для вучняў школы быў праведзены дзень узаемадзеяння з сям’ёй. Для вучняў 1-4 класаў быў арганізаваны конкурс па лега-канструяванні “Лега-батл”. З вялікім задавальненнем вучні канструявалі розныя мадэлі машын, робатаў,  іншыя фігуры.   Калаж «Сям’я – прыпынак шчасця» быў арганізаваны для вучняў 5 — 9 класаў. Кожны з ўдзельнікаў праявіў ініцыятыву і прапанаваў свае ідэі ў яго афармленні. Вучні прынеслі фота з сямейных альбомаў, выражалі сваё меркаванне аб ролі сям’і ў сучасным грамадстве. Усе адзінагалосна прыйшлі да высновы, што сям’я — гэта прытулак шчасця.

 

Продолжить чтениеДзень узаемадзеяння з сям’ёй

Анонс суботы 23 сакавіка

23 сакавіка для вас прапануюцца наступныя мерапрыемствы:

Дзень узаемадзеяння з сям’ёй

0900 – 0945 Конкурс па лега-канструяванні “Лега-батл” (1 – 4 класы)    

Месца правядзення – кабінет № 4

Адказныя Коверзнева І.М., класныя кіраўнікі

955 – 1040 Калаж «Сям’я – прыпынак шчасця» (5 – 9 класы)    

Месца правядзення –  кабінет № 5

Адказныя Вашчук А.В., класныя кіраўнікі

1200 – 1245 Акцыя па зборы макулатуры “Збяры макулатуру – захавай дрэва” (1 – 9,11 класы)    

Адказныя Каляда А.Г., класныя кіраўнікі

Продолжить чтениеАнонс суботы 23 сакавіка

Дзень працоўнага навучання і прафарыентацыі

У суботу 16 сакавіка вучні 1-4 класаў здзейснілі экскурсію ў адміністрацыйны будынак ААТ “Шані-аграпрадукт “Знаёмімся з прафесіямі нашых бацькоў”, якую правяла для іх спецыяліст па ідэалагічнай рабоце таварыства Асіпчук К.В. Крысціна Вячаславаўна паказала кабінеты, дзе працуюць бацькі дзяцей, расказала пра работу, якую выконваюць спецыялісты. Вучні 5-7 класаў абмеркавалі за круглым сталом перавагі і недахопы сучасных прафесій і прыйшлі да высновы, што выбар прафесіі – справа важная. Старшакласнікі прынялі ўдзел у прафесійным форуме “Вектар у будучыню” і пазнаёміліся з навучальнымі ўстановамі Брэсцкай вобласці і ўмовамі паступлення ў дадзеныя навучальныя ўстановы.

 

Продолжить чтениеДзень працоўнага навучання і прафарыентацыі

Анонс суботы 16 сакавіка

16 сакавіка для вас прапануюцца наступныя мерапрыемствы:

Дзень працоўнага навучання і прафарыентацыі

0900 – 0945 Экскурсія на мехдвор ААТ “Шані-аграпрадукт» “Знаёмімся з прафесіямі нашых бацькоў” (1 – 4 класы)    

Месца правядзення – мехдвор ААТ “Шані-аграпрадукт”

Адказныя Ханіла І.В., класныя кіраўнікі

955 – 1040 Круглы стол “Выбар прафесіі – справа важная” (5 – 7 класы)    

Месца правядзення –  кабінет № 11

Адказныя Семянчук В.М., класныя кіраўнікі

955 – 1040 Прафесійны форум “Вектар у будучыню” з запрашэннем спецыяліста па ідэалагічнай рабоце ААТ “Шані – аграпрадукт” (8,9 класы)    

Месца правядзення – кабінет № 5

Адказныя Менжынская Г.А., класныя кіраўнікі

Продолжить чтениеАнонс суботы 16 сакавіка